Вы тут

У Магілёве адбыліся рэспубліканскія спаборніцтвы «АўтаЛэдзі-2016»


Барацьба за тытул «АўтаЛэдзі» ішла на аўтадроме Аб'яднанай тэхнічнай школы «ДТСААФ» №1 Магілёва пяць доўгіх гадзін.


Вікторыя Капусціна (г. Жлобін).

Сем амбіцыйных і чароўных удзельніц рэспубліканскага фіналу конкурсу розныя па прафесіі, але аднолькава ўпэўненыя і мабільныя за кошт свайго аўто, дэманстравалі ўменні ў майстэрстве фігурнага кіравання і практыкаваліся ў творчых паядынках. У выніку пераможцай стала жыхарка Клецка з Мінскай вобласці Алена Пацеліна, на другім месцы — Марыя Лукініч з Оршы Віцебскай вобласці, трэцяй стала Вікторыя Анішчанкава з Круглага Магілёўскай вобласці.

— Гэты конкурс не проста відовішчны. Адзін з яго важных аспектаў — патрыятычнасць. Не выпадкова старт фіналу «АўтаЛэдзі-2016» быў дадзены на Буйніцкім полі, якое стала сімвалам мужнасці і адвагі абаронцаў нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, — падкрэсліў першы сакратар Магілёўскага абкама БРСМ Павел Алекса.

Мерапрыемства праводзілася па ініцыятыве БРСМ, упраўлення ДАІ МУС Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы «Магілёўскага аўтаклуба 4х4», Дзяржаўнага вытворчага аб'яднання «Беларуснафта» і грамадскага аб'яднання «АўтаАмерыка». Конкурс дапамагае павысіць прафесійны ўзровень жанчыны-кіроўцы, яе аўтарытэт як удзельніка дарожнага руху і накіраваны на прафілактыку дарожна-транспартнага траўматызму, — адзначылі арганізатары.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Руль у прыгожых руках

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».