Вы тут

Канькабежны стадыён «Мінск-Арэны» прыме этап Кубка свету


Самыя перспектыўныя юніёры і неасеньёры канькабежнага спорту выступяць на сталічным лёдзе. У спаборніцтвах, акрамя гаспадароў турніру, прымуць удзел прадстаўнікі больш чым дваццаці краін.


Гэты этап упершыню будзе праходзіць у новым фармаце. Акрамя групы юніёраў, медалі ў шасці дысцыплінах будуць разыгрываць і спартсмены маладзёжнага ўзросту (да 23 гадоў). Нашу краіну на гэтым этапе прадставяць чэмпіён свету сярод юніёраў 2016 года на дыстанцыі 500 метраў Ігнат Галавацюк, а таксама члены нацыянальнай каманды Аляксей Кірпічнік, Глеб Астапаў, Антон Капусцін, удзельнікі другіх зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульняў-2016 Яўгенія Вараб'ёва, Ганна Ніфонтава, Яўген Балгоў і Віктар Рудэнка. Сваё рэнамэ ў гонцы каманднага спрынту будзе пацвярджаць і бронзавы прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў гэтага года Станіслаў Ігнаценка.

У суботу пройдуць забегі на дыстанцыі 1000 і 3000 метраў і камандны спрынт. У нядзелю медалі будуць разыграны ў масстарце, а таксама на дыстанцыях 500 і 1500 метраў. Кошт білета для дарослых складзе 5 рублёў, для дзяцей — 3 рублі.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Лёд і хуткасць

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.