Вы тут

Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з краінамі чарнаморскага рэгіёна


Гэтымі днямі парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаілам МЯСНІКОВІЧАМ узяла ўдзел у мерапрыемствах Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (МПА СНД) і Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (ПА АДКБ) у Санкт-Пецярбургу.


Спікер Савета Рэспублікі правёў сустрэчы з кіраўнікамі расійскага парламента — старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Валянцінай Мацвіенка і старшынёй Дзяржаўнай Думы Вячаславам Валодзіным. Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшай актывізацыі міжпарламенцкага дыялогу, абмеркавалі ход падрыхтоўкі чацвёртага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, узаемадзеянне на міжпарламенцкіх пляцоўках і ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. На сустрэчы Міхаіла Мясніковіча з генеральным сакратаром Парламенцкай Асамблеі Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва Асафам Гаджыевым была адзначана зацікаўленасць Беларусі ў развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з краінамі чарнаморскага рэгіёна і Арганізацыяй Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва, у якой наша краіна мае статус назіральніка.

У ходзе пасяджэння Савета ПА АДКБ былі разгледжаны кадравыя пытанні (старшынёй абраны Вячаслаў Валодзін), а таксама праекты рэкамендацый, унесеных па ініцыятыве пастаянных камісій ПА АДКБ. У ходзе пасяджэння Савета МПА СНД адбыліся выбары старшыні Савета МПА СНД, на якіх была пераабраная спадарыня Валянціна Мацвіенка. Акрамя таго, беларуская парламенцкая дэлегацыя ўзяла ўдзел у сорак пятым пленарным пасяджэнні МПА СНД.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Чарнаморскі інтарэс

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?