Вы тут

Пытанні для разгляду на першай сесіі Палаты прадстаўнікоў абазначаны


У прыкладны графік уключаны 28 праектаў законаў і адзін Дэкрэт Прэзідэнта. Законапраекты, якія парламентарыі плануюць разгледзець у бліжэйшы час, накіраваныя на ўдасканаленне заканадаўства ў сферах дзяржаўна-прыватнага партнёрства, судовага ладу і судаводства, дэкларавання даходаў і маёмасці, адміністрацыйных правапарушэнняў.


У парадак дня таксама ўключаны дзевяць праектаў законаў аб ратыфікацыі міжнародных пагадненняў Рэспублікі Беларусь, накіраваных на развіццё інтэграцыйных працэсаў у рамках ЕАЭС і СНД, а таксама на ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва з Арменіяй, Босніяй і Герцагавінай, Гватэмалай, Польшчай і Туркменістанам. Яшчэ адным важным пытаннем, разгледжаным на пасяджэнні, стала фарміраванне дэлегацый Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў міжнародных арганізацыях. Акрамя гэтага, ідзе актыўны працэс фарміравання рабочых груп па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў. Усяго дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў шостага склікання будзе створана каля 70 такіх груп.

Вырашэнне гэтых задач у значнай ступені звязана з ажыццяўленнем кантрольнай дзейнасці дэпутацкага корпуса. Па выніках абмеркавання гэтага пытання ўдзельнікі пасяджэння прынялі рашэнне стварыць пры Савеце Палаты прадстаўнікоў рабочую групу па арганізацыі вывучэння дэпутатамі практыкі прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ўзаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць своечасовай і якаснай падрыхтоўкі праектаў законаў і важнасць падтрымання пастаяннага дыялогу з грамадзянамі. Характарызуючы асаблівасці парламенцкай дыпламатыі, ён адзначыў, што галоўны крытэрый ацэнкі працы дэпутацкага корпуса — выніковасць у прасоўванні нацыянальных інтарэсаў на міжнароднай арэне.

Надзея АНІСОВІЧ

anіsovіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Парадак дня сфарміраваны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?