Вы тут

Паднябесная налета адправіць у космас робата


Яго рост — 1,4 метра, а вага — 45 кіло.


Робат быў створаны ў выніку 5-гадовага супрацоўніцтва Інстытута Хэфу,  Універсітэта электроннай навукі і тэхнікі горада Чэнду і Шанхайскага холдынгу Хэфу, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". Робат ўмее не толькі пісаць і махаць рукамі, але і хадзіць як чалавек. Кітаю стаў трэцяй краінай у свеце, пасля ЗША і Японіі, якая стварыла двухногага прамаходзячага  робата. 

Лю Шулян, інжынер з Інстытута Хэфу, патлумачыў, што робат мае 38 суставаў, 13 з іх знаходзяцца ў нагах. Для паспяховай імітацыі такога складанага працэсу, як хадзьба, каманда распрацоўшчыкаў сабрала вялікі аб'ём дадзеных пра тое, як ходзіць чалавек, і з дапамогай створанай імі ж мадэлі нейронавай сеткі ў рэшце рэшт атрымалася навучыць робата рухацца як чалавек. Лю Шулян сказаў, што для паспяховага запуску робата ў космас, трэба яшчэ правесці шэраг дапрацовак, напрыклад, для работы ва ўмовах бязважкасці трэба замяніць матэрыял, з якога зроблена машына, таксама плануецца ўнесці змены ў яго ўнутраную структуру. Як толькі робаты пачнуць суправаджаць касманаўтаў, можна будзе казаць аб замене робатамі людзей пры выхадзе ў адкрыты космас, ім можна будзе даручаць выконваць працу па зборы некаторых дадзеных.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?