Вы тут

Беларусь налета будзе старшынёй у Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве


З гэтай нагоды член парламента Італіі, старшыня парламенцкай дэлегацыі Італіі пры Парламенцкай Асамблеі ЦЕІ Ладавіка САНЕГА наведаў Мінск і сустрэўся са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергітычным комплексе, транспарце і сувязі Андрэем РЫБАКОМ. Бакі абмеркавалі двухбаковыя адносіны паміж краінамі і перспектывы наступнага года.


У сустрэчы ўдзельнічаў і Пасол Італіі ў Мінску Стэфана БЬЯНКІ. Ён адзначыў, што візіт, які адбываецца напярэдадні старшынства Беларусі ў ЦЕІ, з'яўляецца знакам падтрымкі нашай краіны і сведчыць пра працяг кантактаў паміж парламентамі. Спадар Санэга падцвердзіў яго словы і дадаў, што падчас знаходжання ў Мінску ён плануе сустрэцца таксама з прадстаўнікамі беларускіх органаў улады. “Гэта з'яўляецца першым крокам да супрацоўніцтва, якое мы хочам і будзем развіваць з беларускімі органамі ўлады ў такі важны для рэспублікі момант, як старшынства ў ЦЕІ”, — адзначыў італьянскі сенатар.

Андрэй Рыбак  у сваю чаргу падкрэсліў, што беларуска-італьянскае супрацоўніцтва з’яўляецца важным для нашай краіны. “Прычын для гэтага многа. Італьянская эканоміка — трэцяя на еўрапейскім кантыненце. Акрамя таго, Італія з'яўляецца важным палітычным гульцом у Еўропе, таму мы не можам сабе дазволіць не пашыраць кантакты з гэтай дзяржавай. Вельмі важна, што італьянскі сенатар выказаў цікавасць менавіта да пытанняў узаемадзеяння ў рэальным сектары эканомікі, якімі займаецца наша камісія. Сёння мы кажам у тым ліку пра аднаўляльныя крыніцы энергіі, таму што ні ў Беларусі, ні ў Італіі няма багатых энергетычных рэсурсаў і праблема дыверсіфікацыі энергакрыніц важная для абедзвюх краін. Італьянскія кампаніі вельмі зацікаўлены ў прысутнасці на рынках краін ЕАЭС, таму нашы транспартныя магчымасці — гэта таксама нагода для супрацоўніцтва”.

Надзея АНІСОВІЧ.

anisovich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».