Вы тут

Міжнародны фестываль культур пройдзе ў БДУ 29 лістапада


Месца правядзення – будынак рэктарата ўніверсітэта (вуліца Бабруйская, 5а). Пачатак у 11.30.


Фота: belarusian.cri.cn

Фестываль “Беларусь вітае сяброў” пройдзе ў фармаце экскурсійнага тура па 16 краінах: Японіі, Кітаю, Турцыі, Азербайджане, Казахстане, Нігерыі, Польшчы, Беларусі, Расіі, Таджыкістане, Туркменістане, Украіне, Эквадору, Карэі, Паўднёвай Індыі і Чэхіі.

Інфармацыя пра іх будзе размешчана на прэзентацыйных стэндах, якія ўключаюць падбор ілюстрацый і фатаграфій нацыянальных касцюмаў, асноўных славутасцяў, традыцый і побыту розных народаў. Тут будуць прадстаўлены таксама творы сусветнай мастацкай культуры, сувенірная прадукцыя, узоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Усіх удзельнікаў чакае дэгустацыя страў нацыянальнай кухні і святочны канцэрт, падрыхтаваны замежнымі студэнтамі, якія навучаюцца ў БДУ. Яны выканаюць песні і танцы сваіх краін.

Арганізатарамі фестывалю выступілі Саюз жанчын БДУ, Фундаментальная бібліятэка і ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю ВНУ.

У цырымоніі адкрыцця возьмуць удзел рэктар БДУ, акадэмік Сяргей Абламейка, прадстаўнікі дыпламатычных місій у Беларусі, а таксама студэнты і супрацоўнікі ВНУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.