Вы тут

Мужчына перавозіў 67,2 кілаграма рыбы без дакументаў


Правіламі вядзення рыбацкай гаспадаркі і рыбалоўства вызначана норма вылаву рыбы: на аднаго чалавека ў суткі — не больш за 5 кілаграмаў. Хапае нават самаму заядламу рыбаку. А вось браканьеры меры не ведаюць, і гэта прыводзіць да канфлікту з законам.


У Беларусі ўжо два гады як уведзена крымінальная адказнасць за незаконнае перамяшчэнне ці перавозку ў транспарце і разбор туш дзікіх жывёл.

Нядаўна пракуратурай Мінскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 артыкула 282-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да 36-гадовага жыхара Нясвіжскага раёна, які перавозіў у сваёй аўтамашыне на адлегласці да аднаго кіламетра ад рыбацкіх угоддзяў 67,2 кілаграма рыбы (карась сярэбраны) без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання рыбай.

Наяўнасць пры сабе або ў машыне больш за 5 кг рыбы без дакументаў, што пацвярджаюць законнасць валодання рыбай, вядзе да адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці ў залежнасці ад памеру шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю. У гэтым выпадку шкода ацэнена ў суме больш за 70 тыс. рублёў. Сума падлягае спагнанню ў прыбытак дзяржавы. За гэтыя грошы можна купіць некалькі тон сярэбранага карася. Адным словам, рыба стала «залатой». Да таго ж за такія дзеянні прадугледжана і крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 4 гадоў.

Добрасумленным грамадзянам намеснік начальніка аддзела пракуратуры Мінскай вобласці, старэйшы саветнік юстыцыі Рыгор Самойлік рэкамендуе: «Калі набылі жывой рыбы больш за 5 кілаграмаў, дык абавязкова захоўвайце пры сабе чэк ці квітанцыю аб аплаце».

Аксана ЯНОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Як сярэбраны карась стаў «залатым»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.