Вы тут

Ці трапіць жаночая гандбольная зборная на планетарнае першынство?


Гэтым разам здабыць пропуск на чэмпіянат свету беларускія дзяўчаты паспрабуюць на дамашняй пляцоўцы. Пры родных балельшчыках і моцнай падтрымцы, спадзяёмся, зрабіць ім гэта будзе нашмат прасцей. Кваліфікацыйны турнір пройдзе з 2 па 4 снежня ў палацы спорту «Уручча».


Наша каманда пад кіраўніцтвам Томажа Чатэра прыступіла да падрыхтоўкі яшчэ 21 лістапада. Акрамя трэніровачных заняткаў дзяўчаты паспелі правесці дзве таварыскія сустрэчы. Спачатку беларускі ўпэўнена правялі матч са зборнай Літвы — 31:25, а затым абыгралі і зборную беларускіх клубаў — 33:26.

За пуцёўку на чэмпіянат свету 2017 года ў Германію нашай зборнай трэба будзе пазмагацца са зборнымі Турцыі (2 снежня 17.00), Швейцарыі (3 снежня 15.00) і Косава (4 снежня 14.00).

Адзначым, што ў фінальнай стадыі чэмпіянатаў свету беларуская жаночая зборная апошні раз удзельнічала аж у 1999 годзе, тады наша каманда заняла 14 месца. На чэмпіянаце Еўропы апошні раз беларускі выступалі ў 2008 годзе, дзе былі 12-мі.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: У змаганні за пуцёўку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».