Вы тут

Віцэ-спікер Палаты прадстаўнікоў наведае Панаму


Беларускі парламентарый упершыню прыме ўдзел у мерапрыемствах Лацінаамерыканскага парламента. Намеснік cтаршыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Баляслаў ПІРШТУК стане ўдзельнікам XXXІІ Генеральнай асамблеі Лацінаамерыканскага парламента, якая будзе праходзіць з 1 па 3 снежня бягучага года ў Панаме.


Фота: dt.ua

Падчас гэтага мерапрыемства віцэ-спікер ніжняй палаты выступіць з вітальным словам, а таксама правядзе рабочыя сустрэчы з членамі афіцыйных дэлегацый парламентаў — членаў Лацінаамерыканскага парламента, прадстаўнікамі іншых міжпарламенцкіх арганізацый. Як паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, прадметам для абмеркавання стануць пытанні двухбаковага міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Нагадаем, у сакавіку 2016 года было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Лацінаамерыканскім парламентам, у адпаведнасці з якім беларускаму парламенту быў нададзены статус пастаяннага назіральніка пры розных органах Лацінаамерыканскага парламента.

Раман АЛЯХНОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.