Вы тут

Сустрэча кіраўнікоў МЗС "нармандскай чацвёркі" прайшла ў Мінску


Мінск стаў пляцоўкай для перагавораў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў «нармандскай чацвёркі».

Учора ў мінскім «Прэзідэнт-атэлі» міністры замежных спраў Расіі, Украіны, Германіі і Францыі Сяргей Лаўроў, Павел Клімкін, Франк-Вальтэр Штайнмаер і Жан-Марк Эйро сабраліся, каб абмеркаваць надзённыя пытанні ўрэгулявання сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны.


На сустрэчы ў Берліне 19 кастрычніка лідары «нармандскай чацвёркі» далі даручэнне падрыхтаваць дарожную карту гэтага ўрэгулявання, і яшчэ перад пачаткам сустрэчы кіраўнікоў МЗС у Мінску многія аналітыкі меркавалі, што менавіта аб ёй будзе ісці размова дыпламатаў.

Раней кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў адзначаў, што, у адпаведнасці з берлінскімі дамоўленасцямі, у аснове дарожнай карты павінен быць прынцып «сінхроннасці дзеянняў у сферы забеспячэння бяспекі і пашырэння палітычных рэформ» у рамках мінскіх дамоўленасцей ад 12 лютага 2015 года. У сваю чаргу міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін напярэдадні сустрэчы ў Мінску расказаў аб намеры ўкраінскага боку прадставіць свой варыянт дарожнай карты выканання мінскіх пагадненняў. Асноўныя акцэнты ў ім — на пытаннях бяспекі і гуманітарнага характару. Выступаючы ўчора перад самым прыездам у Мінск на Берлінскім форуме па знешняй палітыцы, міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што работа над рэалізацыяй дамоўленасцей па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне ідзе марудна, аднак, нягледзячы на ўсе складанасці, яна павінна быць прадоўжана. «Усё гэта (розныя аспекты работы над «Мінскам») складана, але, па маім вопыце, у нас няма іншай магчымасці, акрамя як прысвяціць сябе вырашэнню гэтых складанасцей», — сказаў кіраўнік МЗС Германіі.

Прарываў не было, але дамоўленасці лідараў «нармандскай чацвёркі» не падвяргаюцца сумненню, пракаментаваў учарашнія перамовы Сяргей Лаўроў.

Учора па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне быў зроблены яшчэ адзін крок. Зроблены ён быў у Мінску, і гэта добрая нагода нам усім узгадаць пра тое, што ў шалёным сучасным свеце мы маем найвялікшую каштоўнасць — спакой і мір у сваёй краіне.

Загаловак у газеце: На мове дыпламатыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».