Вы тут

Аварыя на падземным газасховішчы ліквідавана


У нядзелю вечарам на Прыбугскім падземным газасховішчы каля вёскі Воўчын Камянецкага раёна адбылася аварыя. Як паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС, у выніку пашкоджання запорнай арматуры з адной са свідравін у паветра стала выкідвацца газавадзяная сумесь без гарэння.


На месца адразу прыбылі падраздзяленні МНС і аварыйныя брыгады прадпрыемства. Выратавальнікі сталі праводзіць работу па папярэджанні ўзгарання газу. Да вечара ў панядзелак выкіды газавадзяной сумесі ўдалося спыніць і свідравіну загерметызаваць. Пацярпелых няма. Паводле афіцыйных дадзеных, канцэнтрацыя газу ў паветры не перавышала дапушчальныя паказчыкі. Прычына надзвычайнага здарэння высвятляецца.

Прыбугскае падземнае сховішча газу здадзена ў эксплуатацыю ў 1999 годзе. У ім, як і на іншых падобных аб'ектах краіны, захоўваюцца рэзервы паліва. У 2007 годзе на гэтым сховішчы была аварыя з-за пашкоджання запорнай арматуры. Тады са свідравіны часткова выцекла вада, якая стрымлівае газ, але ўцечкі газу не адбылося, і аварыю ліквідавалі хутка.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».