Вы тут

Выстава мадэляў робатаў ручной работы праходзіць у Мінску


Пабачыць будучыню, апісаную шматлікімі фантастамі можна ўжо сёння ў сталіцы. Незвычайная экспазіцыя “Robo Art”, на якой прадстаўлены футурыстычныя мадэлі робатаў, зброі, аўтамабіляў і касмічнай тэхнікі, выкананых у выглядзе дызайнерскіх твораў ручной працы, размясцілася ў Гарадской мастацкай галерэі Л.Д. Шчамялёва. Усяго ўвазе публікі прапануюць амаль сотню экспанатаў з металу і пластыку рознага памеру, сярод якіх ёсць як статычныя, так і рухомыя мадэлі.


Галоўнае месца на выстаўцы займаюць робаты ў чалавечы рост, якія рухаюцца, гавораць і выконваюць іншыя дзеянні: “Артур” размаўляе, умее маніпуляваць рукамі і галавой, “Праметэй” праз дысплэй паказвае гледачам навакольны свает, “Рудакоп” шавеліць рукой, падобнай на кляшню і свеціць агнямі. Ёсць тут і вядомыя многім рэчы, напрыклад, рука вядомага робата з кінафільма “Тэрмінатар”. На выставе можна паслухаць музыку з электроннага грамафона, ацаніць прыгажосць касмічных караблёў і пабачыць цэлыя сюжэты з жыцця робатаў: “Афіцыянт” разносіць напоі, “Дама” гуляе з сабачкам…

Знойдуць для сябе цікавае і аматары зброі — футурыстычныя бластары і выпраменьвальнікі суседнічаюць з рэальным рарытэтам — кулямётам “Максім”. Ёсць тут і процітанкавая гармата, калёсы якой сабраны з сапраўдных аўтамабільных дыскаў.

Наведаць экспазіцыю, якая працуе з 11 да 19 гадзін на вуліцы Рэвалюцыйнай, 10, можна штотыдзень з серады па нядзелю да 29 студзеня наступнага года.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.