Вы тут

Заканадаўцы могуць садзейнічаць інтэграцыі


Лічыць спікер верхняй палаты беларускага парламента.

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл МЯСНІКОВІЧ падчас чарговага пасяджэння першай сесіі шостага склікання заклікаў парламентарыяў уносіць прапановы па паляпшэнні заканадаўства, зыходзячы з праблем, якія блізкія людзям.


Асобна парламентарый звярнуў увагу на гарманізацыю і ўніфікацыю заканадаўства членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. На яго думку, дапамагчы вырашыць праблему разрэгуляванасці ўнутранага рынку саюза могуць менавіта парламентарыі.

Акрамя таго, падчас сесіі быў ратыфікаваны шэраг разнапланавых пагадненняў з іншымі краінамі. Па словах Сяргея РАХМАНАВА, старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, гэтыя законапраекты ахопліваюць два блокі: «Першы тычыцца спрашчэння візавага рэжыму ў абменах Беларусі з Гватэмалай і Босніяй і Герцагавінай. Гэта важныя дакументы, якія дазволяць нам прасоўваць, у першую чаргу, свае эканамічныя інтарэсы, інтэнсіфікаваць дзелавыя абмены і кантакты ў краінах Лацінскай Амерыкі і Цэнтральнай Еўропы. Другі блок пагадненняў звязаны з энергетыкай. Адно з іх — паміж Беларуссю і Арменіяй — і тычыцца атамнай энергетыкі».

Усяго ў Савеце Рэспублікі ў сераду было разгледжана 13 пытанняў. Сярод іншага, сенатары далі згоду на абранне чатырох суддзяў Вярхоўнага суда і аднаго — Віктара Рабцава — у Кастытуцыйны суд.

Вераніка ПУСТАВІТ

рustаvіt@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.