Вы тут

Белстат падлічыў сярэднедушавыя рэсурсы насельніцтва


У статыстыцы ўлічваюцца ўсе жыхары: беспрацоўныя, пенсіянеры, дзеці. Палова беларусаў у трэцім квартале распараджалася сумай, меншай за 350 рублёў у месяц. Ад 350 да 600 рублёў мела 37 працэнтаў насельніцтва. І толькі 13 працэнтаў маглі пахваліцца, што могуць дазволіць сабе пакінуць у краме за месяц больш чым 600 рублёў.


Амаль у шасці працэнтаў беларусаў сярэднедушавыя рэсурсы аказаліся меншымі за бюджэт пражытачнага мінімуму. Трэба сказаць, што колькасць малазабяспечаных вырасла ва ўсіх рэгіёнах. Больш за ўсё іх было ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях — 8,1 і 7,9 працэнта адпаведна. У сталіцы за мяжой беднасці жыве 1,5 працэнта гараджан.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Траціць у месяц больш за 600 рублёў можа дазволіць сабе толькі кожны восьмы беларус

Выбар рэдакцыі

Культура

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Размова пра сучаснае стаўленне да культуры, гастролі Купалаўскага тэатра ў савецкія часы і здымкі ў фільме «Ідзі і глядзі».

Грамадства

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Аляксандра Папова ў Мсціславе ведаюць усе.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.