Вы тут

Як уберагчы сябе ад траўмаў у зімовы час


Зімой лепей павольней рухацца, нават спазняючыся на работу, чым паспець... з траўмай у бальніцу. 3—4 чалавекі штодня, як толькі выпадае снег, трапляюць у адзін толькі Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі.


Выйдзіце загадзя, каб не спяшацца. Надзеньце правільны абутак (абцас дакладна не для слізкага надвор'я — і без таго мяняе баланс раўнавагі). Сыдзіце на ўзбочыну, калі дарогу не паспелі пачысціць. Вучыцеся падаць не назад ці наперад, а на бок, для чаго трэба паспець сагнуць калені, крыху згрупавацца. Калі не ўмееце правільна падаць, то можаце забыцца і на зімовыя віды спорту — лыжы, санкі і канькі хутчэй аднімуць здароўе, чым падораць станоўчыя эмоцыі.

Асцерагайцеся пералому канечнасцей і пазваночніка ў выніку няўдалага падзення. Асабліва лёгка косці могуць ламацца ў людзей сталага веку, сярод якіх вельмі распаўсюджана такое захворванне, як астэапароз, папярэджвае намеснік дырэктара РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Леанід ЛОМАЦЬ. Акрамя таго, зімовая траўма — гэта яшчэ і дарожна-транспартныя здарэнні, узгаранні падчас спроб сагрэцца, абмарожанні, асабліва ў стане нападпітку, выхад на лёд дзеля сезоннай рыбалкі, парушэнне правілаў бяспекі падчас гульняў і заняткаў спортам.

Штогод у краіне фіксуецца каля 750 тысяч розных відаў траўмаў, з іх 150 тысяч, або пятая частка, — у дзяцей да 18 гадоў. Ад 50 да 90 дзяцей і падлеткаў становяцца ў выніку інвалідамі, а 159 дзяцей летась загінулі (у апошнія гады гэта лічба вагалася ад 200 да 350).

Ад знешніх прычын агульная смяротнасць у краіне знізілася на 11,5 працэнта: калі летась загінулі 6758 чалавек, то сёлета 5979. Зніжэнне мела месца і ў гарадах, і на вёсцы. Колькасць выпадкаў утаплення за 9 месяцаў зменшыліся на 19,7 працэнта, самагубстваў — на 5,2 працэнта, атручэння алкаголем — на 10, гібелі ў дарожна-транспартных здарэннях — на 24, падзення — на 22, механічнай асфіксіі — на 15,6, няшчасных здарэнняў на пажарах — на 14,8. Аднак у выніку забойства летась загінулі 230 чалавек, сёлета — 234, ад пашкоджання электрычным токам — 21 і 38 адпаведна.

Немагчыма ізаляваць дзіця ад тых жа заняткаў спортам, але навучыць яго падаць — можна і трэба, адзначае галоўны пазаштатны дзіцячы артапед-траўматолаг Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый ЦЕСАКОЎ. Дарэчы, і маме з каляскай трэба падумаць, як ёй падаць, калі раптам паслізнулася. У арганізаваных дзіцячых калектывах сітуацыя кантралюецца найлепшым чынам: дзяцей не выводзяць на вуліцу, пакуль не будзе пасыпана навакольная тэрыторыя. Наогул, падзенне дзіцяці — не тое, што падзенне дарослага, яно можа і не траўмавацца, але фарміраваць асцярожнасць і страх як абарону неабходна як мага раней.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Навука пАдаць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».