Вы тут

«Карта навучэнца» перамагла ў конкурсе Global Іnclusіon Awards 2016


Прэміямі Global Іnclusіon Awards узнагароджваюцца банкі і фінансавыя інстытуты за дасягненні ў развіцці фінансавай адукаванасці. Пад увагу бяруцца новыя падыходы да навучання дзяцей, уцягванне моладзі ў больш актыўнае ўзаемадзеянне з фінансавым сектарам. У конкурсе прынялі ўдзел праекты з 60 краін. Фіналістамі сталі прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Грузіі і Зімбабве. Рашэннем незалежнага міжнароднага журы «Карта навучэнца» была прызнаная пераможцам у катэгорыі «Найлепшы прадукт для дзяцей і моладзі» (Chіld Frіendly Bankіng Award).


Укараненне «Карты навучэнца« носіць некамерцыйны характар і скіраванае на забеспячэнне даступнасці якасных адукацыйных рэсурсаў і паслуг. Праект рэалізаваны Беларусбанкам і дзяржаўным прадпрыемствам «Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з зацікаўленымі ведамствамі сістэмы адукацыі. У прэс-службе банка растлумачылі: «Карта навучэнца» ўяўляе сабой бескантактны шматфункцыянальны дакумент і можа выкарыстоўвацца для аказання навучэнцам паслуг і сэрвісаў інфармацыйнымі сістэмамі ўстаноў адукацыі, горада і краіны. Напрыклад, яна можа выконваць функцыю электроннага пропуску ў школу, чытацкага білета — у бібліятэцы, ідэнтыфікатара карыстальніка — у камп'ютарным класе, праязнога дакумента — у гарадскім транспарце. Да таго ж «Карта навучэнца» сумешчана з банкаўскай карткай аплатнай сістэмы Белкарт, якая выпускаецца Беларусбанкам і з'яўляецца паўнавартасным плацежным сродкам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Вышэйшая адзнака для «Карты навучэнца»

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.