Вы тут

У новым сезоне «Беларусь 2» шмат рэаліці-шоу


Адна з галоўных адметнасцяў маладзёжнага тэлеканала «Беларусь 2» у новым сезоне — вялікая колькасць рэаліці-шоу ў эфіры. Чарговыя навінкі, прычым абедзве ўкраінскай вытворчасці, прапануюцца ўвазе беларускіх гледачоў ужо з гэтай суботы, 3 снежня.


Праект «Вяселле ўсляпую», напэўна, спадабаецца рамантыкам, якія вераць у перамогу сапраўднага кахання над жыццёвымі абставінамі. Аўтары рэаліці-шоу праводзяць унікальны сацыяльны эксперымент. Яго ўдзельнікі незнаёмыя адзін з адным, але аб'яднаныя няўдалым вопытам у сямейных стасунках. Кожны з іх рызыкнуў узяць удзел у кастынгу тэлепраекта, бо самастойна так і не здолеў пасля колішняга балючага разрыву з партнёрам уладкаваць сваё асабістае жыццё. У рэаліці-шоу пары, якія пазнаёмяцца толькі пасля роспісу, паспрабуюць стварыць новую моцную сям'ю — але ўжо з дапамогай і падказкамі экспертаў, сярод якіх псіхолаг, «love-коўч» і астролаг. Кожнай пары трэба будзе прайсці спецыялізаваныя тэсты на псіхалагічную, эмацыянальную, астралагічную і сексуальную сумяшчальнасць, а таксама праверку на стрэсаўстойлівасць — у выніку яны атрымаюць ад экспертаў прагноз на трываласць стасункаў і парады, як пазбегнуць асабліва небяспечных памылак. Карацей, шанц на ўладкаванне сямейнага агменю атрымае кожны з удзельнікаў — а вось ці многа з «акальцаваных усляпую» сямейных пар застануцца разам і пасля заканчэння тэлевізійнага квеста, стане вядома толькі напрыканцы праекта.

Медыцынскае рэаліці-шоу «Вярніце мне прыгажосць», разлічанае на шырокую аўдыторыю, пакажа вонкавыя і ўнутраныя пераўтварэнні людзей, якім іх цяперашняя недасканаласць прынесла шмат горкіх перажыванняў, болі і слёз — а некаторым наўпрост зламала жыццё. Героі, дакладней, гераіні гэтага тэлепраекта — жанчыны, якія не проста камплексуюць з-за ўласнай знешнасці, але ўжо шмат гадоў фізічна і псіхалагічна пакутуюць з-за складаных дыягназаў, генетычных праблем або цяжкіх хвароб... Адмысловая «Каманда выратавання», у якую ўвайшлі вядомыя эстэтычныя, рэканструкцыйныя і пластычныя хірургі, вопытны псіхатэрапеўт і стыліст-іміджмейкер, з імпэтам возьмецца нават за самыя няпростыя выпадкі і дапаможа ўдзельніцам медыцынскага рэаліці не толькі выправіць іх вонкавыя недахопы і вярнуць страчаную некалі прыгажосць, але і змяніцца ўнутрана, паверыць ва ўласныя сілы — і літаральна пачаць жыццё з чыстага ліста.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Ударым па рэаліці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».