Вы тут

І зноў “Бярозка”…


І зноў “Бярозка” ідзе да падлеткаў. 29 лістапада ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы імя Астроўскага прайшла сустрэча гімназістаў, ліцэістаў і іх настаўнікаў з супрацоўнікамі Нацыянальнага інстытута адукацыі, пад эгідай якога мерапрыемства ладзілася, і часопісам “Бярозка”.

Гюльнара Юсцінская распавядае пра КнігаСвет

І ўсе слухаюць

Гэта была, без перабольшвання, захапляльная нізка лекцый кшталту тых, якія чытаюцца для асабліва зацікаўленай публікі, гатовай да ўспрымання інфармацыі пра сучасны літаратурны працэс у краіне і да ўдзелу ў яго абмеркаванні. Начальнік Адукацыйнага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі Ірына Шаўлякова-Барзенка распавяла пра літаратурнае жыццё ў Беларусі, якое, між іншым, віруе не ў прыклад некаторым замежным. Былі дакладна, наглядна, на слайдах акрэслены асаблівасці яго разгортвання ў апошнія паўтара дзясяткі гадоў: з “выкрываннем” удзельнікаў, падзей і праектаў. Размова ішла пра эстэтычны і мастацкі феномены беларускай літаратуры новага стагоддзя, а таксама пра стратэгіі выжывання прыгожага пісьменства ў новай інфармацыйнай рэальнасці. Ірына Леанідаўна адзначыла інтэрнет-рэсурсы, задзейнічаныя ў названым працэсе, раскрыла формы сучасных стасункаў сюжэту і фабулы, распавяла і пра літконкурсы, і пра літкурсы. Лагічным працягам размовы стала своеасаблівая прэзентацыя інтэрнет-праекта “КнігаСвет” начальнікам упраўлення дыстанцыйных адукацыйных паслуг Нацыянальнага інстытута адукацыі Гюльнарой Юсцінскай. Ярка і вобразна былі прадэманстраваны магчымасці выкарыстання інтэрнет-прасторы, якая павінна-такі добра паслужыць друкаванаму слову. Трэцяй лекцыяй у нізцы стала азнаямленне настаўнікаў і давераных ім падлеткаў з праектамі часопіса “Бярозка”. Галоўны рэдактар Святлана Воцінава асвяціла ролю ў адукацыйным працэсе праектаў і рубрык “Бел.літ.”, “Практыкум”, “Школа журналістыцкі”, “Настаўніцкая на праслушцы”, “Сітуацыя плюс”, “Псі-факторыя”.

Ірына Шаўлякова-Барзенка расказвае пра сучасны літаратурны працэс

Святлана Воцінава распавядае пра часопіс Бярозка

Гюльнара Юсцінская, Ірына Шаўлякова-Барзенка, Святлана Воцінава, настаўнікі, гімназісты і ліцэісты

Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў падарунак — кніжную закладку ад часопісаў “Бярозка” і “Маладосць”. У рэдакцыі спадзяюцца, што яны папрацуюць на карысцю і натхненне на ўроках і дома.

Святлана Воцінава

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.