Вы тут

У Навагрудскім раёне з'явілася школьнае лясніцтва


Як дастукацца да дзіцячых сэрцаў? Як зрабіць жыццё сельскіх школьнікаў больш яскравым, паўнацэнным, змястоўным? Над гэтым мы працуем даўно, адкрываючы новыя формы баўлення вольнага часу. Гэты год таксама стаў адметным: у нас з'явілася школьнае лясніцтва.


Але спачатку адміністрацыя Навагрудскага лясгаса прапанавала нам правесці экскурсію па тэрыторыі іх гаспадаркі. Ахвотных набралася больш за 20 чалавек, хоць надвор'е не зусім спрыяла. Адразу дзеці трапілі ў пітомнік, дзе ўбачылі зусім маленькія, кволыя елачкі, якія толькі-толькі набіралі моц — так бы мовіць, дрэўцы «ясельнай групы». «Хацелася дакрануцца да гэтай прыгажосці, хацелася дапамагчы ім вырасці!» — казала адна з удзельніц экскурсіі.

Затым мы перайшлі ў зону маладой пасадкі, дзе дрэўцы пакрысе набіралі моц, дзе галінкі самых жвавых елачак з зайздросным імпэтам імкнуліся ўвысь.

Ну а далей...

Далей нас сустрэў «вялікаўзроставы» ельнік, дзе побач з веліччу дарослых дрэў хацелася проста памаўчаць.

Здавалася б, а што тут такога? Звычайная паездка ў звычайны лясгас, у яловы лес... Але ж і нам, дарослым, і нашым дзецям так часта не хапае менавіта звычайнага, чалавечага. Дзеці паназіралі за ростам дрэў — ад нараджэння да сталасці. Яны, спадзяюся, зразумелі, якой важнай справай займаюцца людзі, што працуюць у лясгасе.

Цяпер мы з падвоеным жаданнем будзем удзельнічаць у акцыях «Наш лес» па добраўпарадкаванні лясных насаджэнняў і «Пасадзі дрэва», цяпер у нас з'явіцца яшчэ больш кармушак і шпакоўняў... І няхай нашы мерапрыемствы камусьці здадуцца простымі і немудрагелістымі — менавіта яны без лішніх слоў кранаюць дзіцячыя душы.

Аксана ЗАСАДЗІНСКАЯ,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Пятрэвіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Навагрудскага раёна

Фо­та На­тал­лі ЮШ­КЕ­ВІЧ

Загаловак у газеце: Любоў без лішніх слоў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.