З 24 снежня па 8 студзеня па Дзіцячай чыгунцы імя Канстанціна Заслонава будзе курсіраваць святочны цягнік «Навагодні экспрэс».
У сёлетнім святочным сезоне Дзіцячая чыгунка сумесна з Мінскім Палацам культуры і спорту чыгуначнікаў на станцыі Сасновы Бор арганізуе тэатралізаванае прадстаўленне «У госці да Дзеда Мароза».
Як расказалі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі, 24, 25 снежня, 2, 7 і 8 студзеня цягнік будзе вазіць пасажыраў з 10.30 да 16.30; 28, 29, 30 снежня першы цягнік адправіцца са станцыі Заслонава ў 13.00, а апошні — у 16.30, 31 снежня рэжым работы Дзіцячай чыгункі — з 10.30 да 13.30, а 1 студзеня — з 13.30 да 16.30. 5 і 6 студзеня пракаціцца на «Навагоднім экспрэсе» можна будзе з 11.00 да 15.00.
Продаж білетаў на «Навагодні экспрэс» ужо адкрыты. Іх можна набыць на станцыі Заслонава Дзіцячай чыгункі. Кошт складае 15 рублёў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.