Вы тут

Прэзентаваны зборнік вершаў Ван Гочжэня на беларускай мове


2 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла прэзентацыя новай кнігі серыі Выдавецкага дома "Звязда" "Светлыя знакі. Паэты Кітая "- зборніка вершаў Ван Гочжэня "Мелодыі адкрытага сэрца" ў перакладзе на беларускую мову.


Сярод запрошаных - дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства ім. Канфуцыя БДУ Анатоль Тозік, намеснік дырэктара Лю Сулін, дырэктар-галоўны рэдактар ​​РВУ «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч, галоўны дырэктар міжнароднага радыё «Беларусь» Навум Гальпяровіч, галоўны рэдактар ​​часопіса "Маладосць" Святлана Дзянісава, паэт, перакладчык Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы, Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва Мікола Мятліцкі.

На дадзены момант у серыі выйшла 7 кніг, якія прадстаўляюць творчасць кітайскіх паэтаў розных эпох: Ван Вэя, Ду Фу, Ай Цина, Лі Бо, Лі Хэ, Лі Цынчжао, Ван Гочжэнь. Таксама падрыхтаваны да выдання зборнік вершаваных перакладаў Мэн Хаожаня. Унікальнасць серыі заключаецца ў тым, што пераклады робяцца альбо непасрэдна з мовы арыгінала альбо па падрабязна каментаваным падрадкоўніку з кітайскай. Выкарыстоўваюцца архіўныя дадзеныя. Над падрыхтоўкай выданняў працуе аўтарытэтны міжнародны рэдакцыйны савет: Лілія Ананіч, Аляксандр Карлюкевіч, Алесь Бадак, Вольга Аляксеева, Таццяна Сівец, Юлія Алейчанка (Беларусь), Лю Сулін, Чжан Хунбо, Лю Мяо, Чжан Хуэйцынь, Гао Ман (Кітай), Чынгіз Алі аглу (Азербайджан), Алібек Оскараў, Жанат Сейдуманаў (Казахстан). Падрыхтоўка перакладаў вядзецца ў цесным супрацоўніцтве з Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, кафедры кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ.

Кніга "Мелодыі адкрытага сэрца" ўключае пераклады Дар'і Нечыпарук, Навума Гальпяровіча, Таццяны Сівец, Юліі Алейчанка. Прынцыпова новым з'яўляецца ўключэнне ў выданне арыгіналаў твораў на кітайскай мове. Афармленне кнігі ажыццявіў мастак Каміль Камал.

Інфармацыю аб мерапрыемсте нам даслала намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Лю Сулін.

汪国真白俄语诗集发布会于明斯克时间12月2日下午14:00在白俄罗斯国家图书馆隆重举行。白俄罗斯前副总理、白俄罗斯国立大学孔子学院院长托济克先生,红星出版集团主编兼社长卡留科维奇先生,白俄罗斯国家图书馆副馆长,汪国真白俄语诗集的翻译、主编等人分别致辞。白俄罗斯国立大学、明斯克23中学学习汉语的学生参加发布会。高莽先生还特意从中国发来了贺词。

发布会上用汉语和白俄语朗读了汪国真老师的诗歌作品。白俄罗斯国立大学孔子学院的老师演奏了琵琶。发布会现场气氛隆重热烈。

Юлія АЛЕЙЧАНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».