Вы тут

У сталіцы прадставілі каля ста інавацыйных распрацовак


Некалькі гадоў таму бацька праграміста Алега Гальцава страціў кісць рукі. Тады малады чалавек даведаўся, што якасныя біянічныя пратэзы нямецкай вытворчасці каштуюць каля 30 тысяч долараў. Зразумела, сума для сямейнага бюджэту вялікая, але было і іншае выйсце — сваімі сіламі распрацаваць штучную кісць, якой было б зручна карыстацца як для штодзённых патрэб, так і для невялікіх фізічных нагрузак. Так у супрацоўніцтве з інжынерам-канструктарам Сяргеем Арэф'евым з'явіўся праект па стварэнні электрамеханічнага пратэза Myotrіton, які вынаходнікі прэзентавалі на сталічнай выставе-кірмашы Smart Patent побач з дзясяткамі іншых актуальных распрацовак.


На вы­на­ход­ства бія­ніч­на­га пра­тэ­за Але­га Галь­ца­ва пад­штурх­нуў ін­цы­дэнт,  які зда­рыў­ся з яго баць­кам.

— Навучыцца кіраваць такой штучнай кісцю можна літаральна за тры хвіліны, — запэўнівае аўтар праекта. — Атрымліваецца простая і надзейная сістэма, якая каштуе ў разы менш за аналагі з датчыкамі. Ужо цяпер многія звяртаюцца, каб набыць прадукцыю, але пакуль што мы дапрацоўваем прататып, пасля чаго будзем яго сертыфікаваць — гэта абавязковая ўмова для медыцынскай прадукцыі.

— Наша аўтаматызаваная сістэма паліву кветак разлічана на людзей, у якіх хатнія расліны, як кажуць, «не прыжываюцца», — расказвае супрацоўніца Полацкага аграрнага эканамічнага каледжа Ірына Курносава. — Падобныя сістэмы ўжо існуюць, але працуюць па іншым прынцыпе: яны проста паліваюць кветку праз пэўныя адрэзкі часу. У сваю чаргу, наш вазон — «разумны», ён сам аналізуе вільготнасць глебы і вырашае, патрэбен цяпер паліў, ці не. Акрамя таго, улічвае і від расліны, бо, вядома, кактусу не трэба столькі вады, колькі архідэі.

Цяпер аўтары праводзяць мадэрнізацыю распрацоўкі — рэалізоўваюць функцыю, пры дапамозе якой з ноўтбука, планшэта або смартфона можна будзе дыстанцыйна атрымліваць інфармацыю пра жыццё расліны. Так, напрыклад, на тэлефон гаспадара, які знаходзіцца ў камандзіроўцы і хвалюецца за свайго «гадаванца», прыйдзе паведамленне «Прывітанне! Мяне напаілі». Таксама ў перспектыве вазон зможа «размаўляць» з карыстальнікам — клікаць таго паглядзець у акно, адарвацца ад камп'ютара і іншае.

Аляксандр Лук'янаў з універсітэта грамадзянскай абароны МНС прадставіў распрацоўку, якая можа ўратаваць, без перабольшання, тысячы жыццяў. Паводле яго слоў, 80 працэнтаў пажараў у Беларусі пачынаюцца з-за ўзгарання крыніц малой магутнасці (недакуркаў цыгарэт, непатушаных запалак, замыканняў у электраправодцы і гэтак далей). Праблема ў тым, што пры кантакце з такімі матэрыяламі, як тканіна ці лямец, полымя разгараецца вельмі хутка. Мужчына распрацаваў кампазіцыйны састаў на аснове поліэфіраў, апрацоўка якім робіць прадметы абароненымі ад агню, а таксама тэхналогію, якую можна ўкараніць на вытворчасці тавараў з гаручых матэрыялаў.

— Тэхналогія не патрабуе маштабнай мадэрнізацыі вытворчасці, набыцця дарагой тэхнікі за сотні тысяч долараў, — тлумачыць аўтар. — У кожным канкрэтным выпадку мы знаходзім такі этап тэхналагічнага ланцужка, куды можна ўбудаваць нашу тэхналогію без сур'ёзных фінансавых уліванняў. Ужо рэалізавалі праект на такіх буйных прадпрыемствах, як «Магатэкс» і «Камволь».

Адным з самых людных на выставе быў стэнд з прадстаўленай сістэмай з загадкавай назвай «Аватар». Гэта распрацоўка Рэспубліканскага цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці. Праграмна-апаратны комплекс захоплівае міміку і рух рук у рэальным часе і перадае іх на камп'ютар ці прыладу віртуальнай рэальнасці. Таксама «Аватар» праводзіць апрацоўку відэаздымкі з накладаннем розных эфектаў і масак. Менавіта гэта і прыцягвала да стэнда такую актыўную ўвагу: кожны хацеў убачыць сябе ў вобразе камп'ютарнага персанажа. Акрамя таго, дзеянні чалавека можа капіяваць і рэальны робат.

Прывезлі на выставу свае распрацоўкі і студэнты Гомельскага прафесійна-тэхнічнага каледжа электратэхнікі. На суд інвестараў і цікаўных наведвальнікаў яны прадставілі адразу чатыры тэхналогіі. Напрыклад, жалюзі з двума рэжымамі кіравання: ручным — з дапамогай пульта і аўтаматычным — з дапамогай датчыкаў асветленасці. Гэта дазволіць вызначыць аптымальны для таго ці іншага часу сутак рэжым апошняй, а таксама пазбегнуць перагравання памяшкання. На думку юных даследчыкаў, гэтая ніша ў нас у краіне пакуль не занятая. Выстава для іх аказалася карыснай: па парадзе наведвальнікаў вырашылі дадаць у сістэму гадзіннік рэальнага часу.

Кіраўнікі праектаў адзначаюць, што каштоўнасць гэтых распрацовак у тым, што на ўсіх этапах, у тым ліку вынаходства ідэі, імі самастойна займаюцца вучні каледжа. Гэта жывое пацвярджэнне таго, што ўсё інавацыі пачынаюцца з малога.

Дар'я КАСКО

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

kasko@zvіazda.by

lyskavets@zvіazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: «Разумны» вазон і штучная кісць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.