Вы тут

Валанцёрскія цэнтры з'явяцца ў кожнай ВНУ


З такой ідэяй выступіла Міністэрства адукацыі нашай краіны.

«Валанцёрскі рух сярод студэнтаў дастаткова развіты. І, напэўна, будзе правільным, калі на працягу наступнага навучальнага года валанцёрскія цэнтры з'явяцца ў кожнай вышэйшай навучальнай установе, — падкрэслівае начальнік Упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Наталля ПШАНІЧНАЯ. — Асабліва актуальная гэта ідэя для медыцынскіх і педагагічных навучальных устаноў, студэнты якіх ужо актыўна дапамагаюць на добраахвотніцкіх пачатках у медыцынскіх, сацыяльных установах і ўстановах адукацыі. Да таго ж стварэнне такіх цэнтраў не патрабуе дадатковых фінансавых выплат, асобнага памяшкання, кадравых і юрыдычных службаў...»


Прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі расказаў, што дапамога насельніцтву ў ліквідацыі наступстваў і папярэджванні надзвычайных і небяспечных сітуацый таксама адбываецца з прыцягненнем валанцёраў: «Для таго каб падрыхтаваць чалавека, здольнага аказваць дапамогу ў надзвычайных сітуацыях, мы прыкладаем пэўныя намаганні: вучым, экіпіруем, застрахоўваем... Цяпер у межах праекта «Валанцёр МНС» у нас зарэгістраваліся і пакінулі свае кантактныя звесткі 500 чалавек, гатовых дапамагаць. Адзіная праблема — валанцёры чакаюць штуршка, канкрэтных указанняў ад кіраўніцтва. А хацелася б, каб у будучыні нашы памочнікі праяўлялі большую актыўнасць...»

Вялікую ролю ў дапамозе тым, хто мае патрэбу, адыгрываюць прадстаўнікі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Колькасць яго ўдзельнікаў налічвае сёння больш як 20 тысяч чалавек, прычым 70 працэнтаў з іх складаюць маладыя людзі. Як адзначае намеснік генеральнага сакратара таварыства Іна Лемяшэўская, для валанцёрскай дзейнасці важнае значэнне мае прыцягненне людзей усіх узростаў, бо калі моладзь актыўна адгукаецца на нейкія актуальныя, тэрміновыя акцыі, то сталыя валанцёры могуць узяць на сябе, напрыклад, дапамогу шматдзетным або нядобранадзейным сем'ям, догляд за пажылымі людзьмі. Гэта цяжкая штодзённая праца, якая патрабуе досведу...

Рагнеда ЮРГЕЛЬ

yurgel@zviazda.by

Загаловак у газеце: Валанцёрскія цэнтры — у кожную ВНУ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.