Вы тут

З жыцця пайшоў выдатны краязнавец Гродзеншчыны Алесь Белакоз


Гэтымі днямі не стала слыннага настаўніка і краязнаўца Алеся Белакоза. Сапраўдны патрыёт, адданы руплівец на ніве беларускай справы, за сваё жыццё ён паспеў шмат чаго зрабіць і пакінуць яскравы след. Яму было 88 гадоў.


Алесь Белакоз — стваральнік Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея — адзінага школьнага музея, які мае статус дзяржаўнага. Але, самае галоўнае, праз вывучэнне роднага краю ён выхаваў не адно пакаленне людзей, апантаных даследаваннем Бацькаўшчыны і літаратурнай справай.

— Ён заснавальнік і стваральнік нашага музея. Светлы чалавек. Памяць пра яго будзе захоўвацца, пакуль існуе наш музей, — кажа дырэктар Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея Кацярына БАСІНСКАЯ, і ў голасе яе чуецца сапраўдны сум. — Ён здолеў знайсці і аб'яднаць усіх аднадумцаў. Яго справа і сёння жыве. Мы будзем працягваць яе. Гудзевічы — гэта музей. Музей — гэта Белакоз... Усё пачалося яшчэ ў 1965 годзе, калі ён адкрыў кабінет беларускай мовы і літаратуры. Ужо ў 1968 годзе была разгорнута першая экспазіцыя. У 1984 годзе пасля рамонту пачалі працаваць чатыры экспазіцыйныя залы. У 1990 годзе музей атрымаў статус дзяржаўнага, былі адкрыты залы лёну, ткацтва, народнай медыцыны, гісторыі Гудзевічаў... Гэта не мемарыяльны музей, прысвечаны аднаму чалавеку. Гэта музей пра ўсіх беларусаў, які прапагандуе нашу культуру і самабытнасць.

У свой час, распачынаючы работу ў музеі, Алесь Белакоз наладзіў адметную форму працы — перапіску сваіх вучняў з вядомымі пісьменнікамі, кампазітарамі, мастакамі, артыстамі. «Яны дасылаюць ім лісты, — казаў Алесь Мікалаевіч у адным са сваіх інтэрв'ю. — А гэта запамінаецца, пакідае след у жыцці чалавека. Я імкнуўся выхаваць праз музей беларускіх патрыётаў....»

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Загаловак у газеце: «Гудзевічы — гэта музей. Музей — гэта Белакоз»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што паглядзець у Хоцімску?

Што паглядзець у Хоцімску?

У Хоцімску нават ёсць кола агляду.

Грамадства

«За больш чым сем год былі ўсяго адны суткі без баявога выезду»

«За больш чым сем год былі ўсяго адны суткі без баявога выезду»

Гісторыя кар'еры падпалкоўніка ў адстаўцы Генадзя Цімахоўцава.

Палітыка

Беларусь і ЕС падпішуць візавае пагадненне не пазней за 2 лютага 2020 года

Беларусь і ЕС падпішуць візавае пагадненне не пазней за 2 лютага 2020 года

Верагодна, гэта адбудзецца ўжо ў гэтым лістападзе. 

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад.