Вы тут

Сеціўны навуковы праект «Кафедра (навука online)»


 

1 снежня 2016 года на нацыянальным адукацыйным партале http://adu.by/ru/ адкрыты інтэрнэт-рэсурс «Кафедра (навука online)».

Сеціўны навуковы праект скіраваны на развіццё інавацыйных форм міжнароднага навуковага ўзаемадзеяння, актывізацыю дыялогаў паміж вучонымі з розных краін, абмеркаванне актуальных даследчых праблем, распаўсюджанне вопыту тэарэтычных і практыка-арыентаваных навуковых даследаванняў.

«Кафедра (навука online)» – гэта адкрытая інтэрнэт-пляцоўка для публікацый навуковых матэрыялаў з іх наступным абмеркаваннем, а таксама магчымасцю інтэрактыўнай прафесійнай і экспертнай камунікацыі па шырокім коле даследчых праблем.

На рэсурсе «Кафедра (навука online)» адкрыты раздзелы «Навуковыя мерапрыемствы», «Навуковыя даследаванні», «Задаць пытанне аўтару», «Інтэрактыўная сесія», «Кансультацыя online» і інш.

Усе наведвальнікі рэсурса, зацікаўленыя ў падтрымцы і развіцці інавацыйных форм узаемадзеяння ў навуковай супольнасці, маюць магчымасць не толькі пазнаёміцца з актуальным навуковым матэрыялам, але ў рэжыме online задаць пытанне аўтару, своечасова атрымаць адказ, даведацца пра меркаванне кампетэнтных экспертаў, пракаментаваць прачытанае, падзяліцца ідэямі, прыняць удзел у адкрытым віртуальным абмеркаванні навуковых праблем.

Будзем шчыра рады ўсім матэрыялам, ініцыятывам, прапановам!

Кантактная інфармацыя:

тэл.: +375 17 229 19 86 Ірына Леанідаўна Шаўлякова-Барзенка;

+375 17 229 19 37 Ірына Анатольеўна Фурса;

+375 17 229 19 67 Гюльнара Мансураўна Юсцінская;

е-mail: adumetod@gmail.com; www.adu.by@gmail.com.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».