Вы тут

На шахце ў Чыфэне загінулі 32 чалавекі


На адной з вугальных шахтаў горада Чыфэн (аўтаномны раён Унутраная Манголія, Паўночны Кітай) 32 чалавекі загінулі ў выніку выбуху газу на рудніку, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”


Выбух прагрымеў у суботу каля 6:30 па мінскім часе на вугальнай шахце горназдабыўной кампаніі "Баома". У той момант у забоі знаходзіўся 181 чалавек, 149 з іх удалося вывесці на паверхню. Падчас пошукава-выратавальнай аперацыі, на якую былі накіраваны 268 паліцэйскіх і 119 ратавальнікаў і медработнікаў, целы ўсіх 32 загінулых былі выяўленыя і дастаўлены ў пахавальнае бюро. 

Кіраўнік Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па кантролі за бяспекай на вытворчасці КНР Ян Хуаньнін, які прыбыў на месца выбуху для кіраўніцтва работамі па ліквідацыі наступстваў інцыдэнту, запатрабаваў правесці "поўную і ўсеагульную" праверку бяспекі на ўсіх мясцовых вугальных шахтах і закрыць тыя з іх, дзе будуць выяўлены парушэнні закона і правілаў бяспекі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».