Вы тут

Выстава “Каменная казка” адкрыецца 6 снежня


Мінералагічная выстава-кірмаш “Каменная Казка” разгорнецца ў галоўным корпусе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (пр-т Незалежнасці, 4). Арганізатарам “Каменнай казкі”  выступіў геаграфічны факультэт БДУ.


Фота: 2do2go.ru

Цяперашні сезон маштабнай экспазіцыі прысвечаны 95-годдзю ўніверстіэта. Асаблівасцю “Каменнай казкі” у гэтым годзе стане пашырэнне яе тэматычных паслуг. Так, упершыню будзе працаваць “Стол юнага геолага”. Кожны ахвотны зможа ўдакладніць сапраўднасць і вызначыць паходжанне сваіх упрыгожванняў.

Яшчэ адна навінка – распрацаваная для дзіцячай аўдыторыі асобная праграма. Хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць з дапамогай прадастаўленага ім мікраскопа разгледзець асабіста сабраныя, набытыя на выставе калекцыі і даць ім назвы. Разам са студэнтамі-геолагамі дзеці паўдзельнічаюць у займальных эксперыментах, пазнаюць сакрэты вырошчвання крышталяў у хатніх умовах.

У рамках традыцыйных мерапрыемстваў запланаваны тэматычныя выставы: “Фантазія прыроды ў агатах”, прадстаўленая камянямі з Бразіліі і Чукоткі, “Перламутравая рапсодыя”, “Займальны свет крышталяў". Пройдуць фотавыставы “Самацветы свету”, “Экскурс у гістарычнае мінулае Зямлі” і аўтарскія выставы з натуральных прыродных матэрыялаў майстроў і рамеснікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Конга.

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу на самы прывабны мінералагічны экспанат, арыгінальную працу майстра і лепшую навукова-асветніцкую выставу адбудзецца 9 снежня.

Завершыцца выстава-кірмаш 10 снежня. Усе гэтыя дні наведнікаў чакаюць з 11.00 да 20.00.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.