Вы тут

На аўдыенцыі ў Сакрата


У апошні дзень восені рэдакцыі часопісаў “Маладосць”, “Бярозка” і “Полымя” наведалі самы старажытны беларускі горад. Мэта вандроўкі – Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, ён жа – галоўнае ўражанне паездкі. Корпус стаіць на месцы колішняга іезуіцкага калегіума, і здаецца, што па старых калідорах з падлогай пачатку мінулага стагоддзя і па лесвіцах канца пазамінулага побач з сённяшнімі студэнтамі вось-вось з’явяцца прывіды шкаляроў калегіума ці кадэцкай вучэльні. Будынак уразіў гасцей неверагодна ўдалым спалучэннем мінуўшчыны і нашых часоў: недарма побач з гісторыкамі і філолагамі тут вучацца інфарматыкі. Відаць, плёнам іх супрацоўніцтва ёсць галоўная славутасць Полацкага ўніверсітэта – галава Мудрага Старца, філосафа Сакрата, што была калісьці адметнасцю і ў калегіуме. Падрабязней пра прыгоды Мудраца за шматгадовую гісторыю можна прачытаць у Яна Баршчэўскага, а вось пачуць ад яго адказы на самыя важныя пытанні нам пашчасціла адразу ж.

Падбадзёраныя правераным стагоддзямі розумам, прадстаўнікі рэдакцый сустрэліся са студэнтамі і супрацоўнікамі універсітэта, распавялі пра працу ў часопісах, заахвоцілі чытаць і друкавацца, а таксама падарылі невялікія сувеніры самым уважлівым слухачам і чытачам. Ігар Палынскі, полацкі журналіст, музыка, лідар гурта “Sumarok”, аўтар і герой публікацый у “Маладосці” падтрымаў выступоўцаў і падбадзёрыў слухачоў, выканаўшы некалькі песень.

Полацк мы пакінулі з адчуваннем, што дакрануліся да гісторыі ва ўсіх магчымых сэнсах; з планамі на плённае супрацоўніцтва з універсітэтам і з вялікім спадзяваннем вярнуцца сюды яшчэ раз.

Тэкст і фота Кацярыны Захарэвіч

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.