Вы тут

Прэзідэнт разлічвае на актыўны дыялог паміж Беларуссю і Польшчай


Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Маршалам Сената Польшчы Станіславам Карчэўскім.


«Вельмі спадзяюся і амаль упэўнены, што Ваш візіт у Беларусь будзе пачаткам самага актыўнага дыялогу паміж нашымі краінамі, — заявіў беларускі лідар. — Пры ўсіх інтарэсах Польшчы і Беларусі, пагадзіцеся, дзяліць нам няма чаго. Мы заўсёды жылі ў дружбе і згодзе. У нас вельмі блізкая, а часам агульная гісторыя, і паколькі іншы раз узнікаюць пытанні з боку Польшчы, можа быць, і ў нас у часткі насельніцтва, у дачыненні да нашай агульнай гісторыі, я вас хачу запэўніць, што мы заўсёды будзем адкрытыя. Мы гатовыя адказваць заўжды на пытанні і запыты польскага боку».

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў практычна падобныя падыходы ў дачыненні да гісторыі. «Гісторыя не павінна змяняцца пад палітыку і палітычных дзеячаў. Гісторыю нельга змяняць пад кан'юнктуру падзей. І наша галоўная задача — максімальна дакладна яе ведаць і дзейнічаць так, каб у наш адрас потым не сказалі, што мы не ўлічваем гістарычнае мінулае і ўрокі гісторыі», — сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў апошні час паміж краінамі актывізаваўся палітычны дыялог, адбыўся шэраг візітаў на розных узроўнях. Пры гэтым паміж Беларуссю і Польшчай усталяваўся даволі высокі ўзровень гандлёва-эканамічных адносін. «Але гэта абсалютна не адпавядае нашым магчымасцям. Думаю, што нам тут ёсць над чым працаваць. Вы абсалютна можаце разлічваць на тое, што закрытых тэм і сфер у нашых адносінах быць не можа. Мы заўсёды будзем адкрытыя, гатовыя абмяркоўваць любую праблему», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што Беларусі і Польшчы неабходна падымаць палітычныя адносіны на ўзровень эканамічных.

У сваю чаргу Маршал Сената Польшчы Станіслаў Карчэўскі падкрэсліў, што міжпарламенцкае супрацоўніцтва вельмі важнае, таму што яно ўплывае на паляпшэнне самой атмасферы адносін паміж краінамі.

На сустрэчы таксама абмяркоўваліся перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Адным з эфектыўных інструментаў у гэтым пытанні можа стаць правядзенне маштабных мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў рэгіянальных улад і бізнесу. Польскія дзелавыя колы таксама гатовы нарошчваць узаемадзеянне з беларускімі партнёрамі ў інвестыцыйнай сферы. Значны патэнцыял крыецца і ў сумесным удзеле Беларусі і Польшчы ў шэрагу інфраструктурных праектаў. Гэта асабліва актуальна з улікам рэалізацыі канцэпцыі эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

Як было адзначана на сустрэчы, цікавасць польскага боку да развіцця супрацоўніцтва прадыктавана яшчэ і тым, што Беларусь праводзіць палітыку спакою і раўнавагі як у міжнародных адносінах, так і ва ўнутрыдзяржаўных пытаннях.

Загаловак у газеце: Дзяліць нам няма чаго

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.