Вы тут

У апошні час беларуска-польскія кантакты знаходзяцца на ўздыме


Спікер ніжняй палаты раіць парламентарыям абедзвюх краін надаваць больш увагі сферы гандлю.

У апошні час беларуска-польскія кантакты знаходзяцца на ўздыме. На гэта звярнуў увагу старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА падчас сустрэчы са Станіславам КАРЧЭЎСКІМ, Маршалам Сената Польшчы.


Па словах Уладзіміра Андрэйчанкі, толькі сёлета віцэ-спікер ніжняй палаты нашага парламента некалькі разоў наведаў Польшчу. Дэлегацыя з галоўнага заканадаўчага органа гэтай краіны таксама ўжо была ў нас у гэтым годзе.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што канструктыўныя і добрасуседскія адносіны з Польшчай заўсёды былі і застаюцца прыярытэтам для Беларусі. Наш бок вітае пазітыўныя тэндэнцыі, якія назіраюцца ў апошні час у развіцці ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Польшчай, паміж парламентамі абедзвюх краін.

«Мы лічым, што вельмі шмат упусцілі ў развіцці нашага супрацоўніцтва — у галіне турызму, чалавечых адносін, у развіцці прыгранічнага супрацоўніцтва, гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага. Гэты візіт надасць новы дадатковы імпульс нашым адносінам», — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Акрамя гэтага, спікер Палаты прадстаўнікоў запрасіў польскіх і беларускіх заканатворцаў прымаць удзел у рабоце беларуска-польскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Уладзімір Андрэйчанка анансаваў абнаўленне ў бліжэйшы час складу парламенцкай групы дружбы з Польшчай, паколькі ў рэспубліцы пачаў працу новы парламент.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: З акцэнтам на эканоміку

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.