Вы тут

Падары «Бярозку» дзіцячаму дому: ідэя падхоплена!


Два тыдні таму часопіс “Бярозка” па ініцыятыве аўтара рубрыкі “Лісты да хрэсніка”, якая выходзіць у блоку “Зярняткі веры”, абвясціла дабрачынную акцыю “Падары «Бярозку» дзіцячаму дому”. На абвестку пачалі прыходзіць лісты са “справаздачамі” і іншыя — з просьбай падказаць адрасы дзіцячых дамоў. Падказваем некаторыя з іх:

Бараўляны, SOS-дзіцячая вёска
223053 Мінская вобласць, Мінскі  раён

Мінскі дзіцячы дом № 8 змешанага тыпу
220116 Мінск, праспект Дзяржынскага, 81

Дзіцячы дом № 7 “Сем Я” Мінска
220024 Мінск, вуліца Кіжаватава, 68

Дзіцячая вёска Вытокі, сірочы прытулак
223053 Мінская вобласць, Мінскі  раён,
пасёлак Вопытны, вуліца Лагерная, 11/4

Аўтарка “Лістоў на хрэсніка” рубрыкі “Зярняткі веры” Ірына Клышэўская, вучні і настаўнікі сярэдняй школа № 12 горада Гродна, калумніст часопіса "Маладосць" Канстанцін Касяк, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава, урач-артапед Андрэй Людчык, член рэдкалегіі часопіса “Бярозка” Вольга Русілка, мастацтвазнаўца Галіна Багданава, паэт і празаік, які друкуецца ў “Маладосці” як Андрэй З-і, ён жа “неўтаймаваны Вісарыён” Андрэй Захарэўскі, часопіс “Вясёлка”, пісьменнік-фантаст Сяргей Белаяр, кіраўнік тэатра моды "Муза" з Лунінца Ганна Бандарэнка, паэт і перакладчык Адам Шостак, шмат хто, спадзяёмся, яшчэ — з ліку тых, хто пра свой перадкалядны рух душы ў рэдакцыю не паведаміў, — выпісалі часопіс “Бярозка” на адрас дзіцячага дома.

Падхапіце ініцыятыву, сябры! Афармляйце падпіску на часопіс “Бярозка” не толькі для сябе і родных, але і для тых, каму жадаеце святла і шчасця. На добрую справу працуюць льготныя індэксы 74888 (індывідуальны) і 74879 (ведамасны).

Дзякуем за добрую душу!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.