Вы тут

У Шаньдуне адкрыўся цэнтр ядзерных даследаванняў


Цэнтр створаны дзяржаўнымі кампаніямі і прыватным прадпрыемствам.


Новы цэнтр ядзерных даследаванняў і распрацовак адкрыўся ва ўсходнекітайскай правінцыі Шаньдун, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Цэнтр створаны ў прыбярэжным горадзе Яньтай трыма дзяржаўнымі кампаніямі - Кітайскай генеральнай карпарацыяй ядзернай энергіі, Кітайскай кампаніяй ядзернай прамысловасці і Нацыянальнай электраэнергетычнай інвестыцыйнай кампаніяй - сумесна з прыватным прадпрыемствам - Яньтайской кампаніяй Тайхай. 

Пры цэнтры заснавана дзесяць даследчых інстытутаў, дзейнасць якіх будзе ахопліваць шырокі спектр сфер, уключаючы комплекснае выкарыстанне атамнай энергіі, радыяцыйную абарону, захоўванне энергіі і апрацоўку ядзерных адходаў, паведаміў начальнік цэнтра Шу Гоган. Даследаванні будуць накіраваны на рашэнне тэхнічных праблем масавай вытворчасці ў айчынных ядзерных праектах трэцяга пакалення, такіх як рэактары "Хуалун-1", сказаў спецыяліст. 

Па паведамленні старшыні Кітайскай асацыяцыі ядзернай энергіі Чжан Хуачжу, Кітай займае трэцяе месца ў свеце па аб'ёме выпрацоўкі ядзернай электраэнергіі і валодае асноўным абсталяваннем для атамных праектаў трэцяга пакалення айчыннай вытворчасці.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.