Вы тут

Пачуццёвасць «Санетаў»


У першыя дні снежня на сцэне Вялікага тэатра Беларусі адбылася першая балетная прэм'ера сезона. Ідэя пастаноўкі належыць Аляксандры Ціхаміравай (дарэчы, яе пастаноўка «Маленькага прынца» адзначана Нацыянальнай тэатральнай прэміяй), на гэты раз яна стала аўтарам лібрэта, харэаграфіі і сцэнаграфіі новага балета «Санеты». Ён створаны на музыку брытанскіх кампазітараў Пітэра Уорлака і Ральфа Воана-Уільямса, але скіроўвае ў эпоху Шэкспіра.

Дырыжор-пастаноўшчык спектакля Іван Касцяхін адзначае і «Стылізацыі ў духу Позняга Сярэднявечча сталі вельмі папулярныя ў музыцы ХХ стагоддзя: вызначыўся цікавы паварот у фантастычную казачнасць, і музыка, што прадстаўляе яе, пачала вылучацца, я б сказаў, у асобны кірунак. Пітэр Уорлак і Ральф Воан-Уільямс працавалі менавіта ў гэтым музычным стылі. Музыка гэтакая ж добрая, як і шэкспіраўскія тэксты: кантрастам мужнай суровасці і вельмі асцярожнай далікатнасцю ўнутраных сэнсаў». Сэнсы закладзены Шэкспірам, але інтэрпрэтаваныя са зваротам да сучасных людзей. Дух і настрой, што адпавядае часам Шэкспіра, дапамагла стварыць мастак па касцюмах Кацярына Булгакава.

Санеты Шэкспіра — гэта асобныя вершы, аб’яднаныя агульнай ідэяй. Таксама і спектакль «Санеты», паводле задумы, складаецца з асобных нумароў, якія маюць свае назвы, але аб'яднаны адзінай тэмай, адной сэнсавай задачай, агульнымі героямі. Але сам балет бессюжэтны і камерны. Пачынаецца ён з шэкспіраўскага санета № 25, а санет № 27 яго завяршае. Але самае цікавае разгортваецца паміж імі: харэаграфічная кампазіцыя з нумароў, дзе віруюць пачуцці, адлюстраваныя ў знакамітых 154 санетах Шэкспіра. Героі — Паэт і яго чатыры музы: Любоў, Мара, Белы анёл і Чорны анёл (як увасабленні двух супрацьлеглых пачаткаў у чалавечым свеце). Паводле задумы Аляксандры Ціхаміравай, на сцэне побач з Паэтам знаходзіцца яго асяроддзе, якое ёсць у кожнай творчай асобы: тыя, хто аднолькава ўмеюць спяваць дыфірамбы і распускаць плёткі, быць побач з творцам ці ганьбіць яго. Лёс творцаў у любыя часы…

Марыя АСІПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.