Вы тут

Акадэміі навук Беларусі і Польшчы будуць супрацоўнічаць


Пра гэта расказаў маршал Сената Рэспублікі Польшча Станіслаў Карчэўскі на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі філфака БДУ і прадстаўнікамі сярэдніх школ сталіцы, у якіх вывучаецца польская мова.


 

Акрамя гэтага, падчас свайго візіту ў Беларусь ён разам з парламенцкай дэлегацыяй і старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам наведаў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах і палац у Нясвіжы.

Рэктар Белдзяржуніверсітэта Сяргей Абламейка нагадаў, што паміж БДУ і польскімі вучэбнымі і навуковымі ўстановамі ўжо падпісана 33 пагадненні. Найбольш плённае супрацоўніцтва наладжана з ВНУ Варшавы, Лодзі і Беластока. Праходзяць абмены і стажыроўкі выкладчыкаў і студэнтаў. Іван Роўда, дэкан філфака БДУ, адзначыў, што польская філалогія — адна з самых папулярных на факультэце сярод абітурыентаў.

— Вельмі важна супрацоўнічаць ва ўсіх сферах, асабліва ў навуцы, — расказвае Станіслаў Карчэўскі. — Беларускія і польскія ВНУ знаходзяцца прыкладна на адных і тых жа пазіцыях у міжнародных рэйтынгах. Дзякуючы нашаму партнёрству, мы можам разам ісці наперад.

Актыўнае супрацоўніцтва ідзе і ў медыцынскай сферы. Міністр аховы здароўя Васіль ЖАРКО адзначыў, што «адбываецца абмен вопытам. Ажыццяўляюцца пастаўкі медыцынскай тэхнікі ў нашы бальніцы па лініі Еўрасаюза». Па словах кіраўніка міністэрства, ужо ёсць дамоўленасць аб сустрэчы з міністрам аховы здароўя Польшчы для абмеркавання перспектыў партнёрства. Станіслаў Карчэўскі пасля візіту ў лячэбную ўстанову заўважыў, што лячэнне дзіцячых анкалагічных захворванняў у Беларусі знаходзіцца на сусветным узроўні. Ён разам з Васілём Жарко абмеркаваў перспектывы польска-беларускага трансгранічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў клінічнай вобласці.

Надзея АНІСОВІЧ

anіsovіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Услед за інавацыямі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».