Вы тут

Код “Маладосці”


 “Маладосць” абвяшчае конкурс!

Кніжнасць і майстэрства слова заўжды ўспрымалася чалавекам як нешта загадкавае. Уменне ж друкаваць (а не перапісваць) кнігі і ўвогуле падавалася магічным. А дзе загадкі і магія – там і тайнапіс, каб веды не патрапілі да нявартых.
 
Праз увесь 2017 год, юбілейны для кнігадрукавання, “М”ы будзем стасавацца з табою, шаноўны чытач, з дапамогай таемнага шыфру. Звяртай пільную ўвагу на вокладку рубрыкі “Варштат” – і, магчыма, нешта там заўважыш.
Па кавалачку, па дробачцы “М”ы будзем дзяліцца з табой старадаўняй мудрасцю. Не згубі нашы падказкі – збірай усе нумары, спалучай кавалкі мазаікі, каб у снежні 2017-га раскрыць грандыёзную таямніцу.
Каб разгадаць загадкавы “Код “Маладосці”.
 
І гэта дадатковая прычына № 1 паспяшацца на пошту, каб выпісаць “Маладосць”. Дадатковая прычына № 2 — з наступнай рассылкай.
 
Яшчэ раз пра конкурсныя ўмовы: са студзеня па лістапад 2017 года на вокладцы праекта “Варштат” у нашым часопісе будуць з’яўляцца таямнічыя знакі. Літары. Тайнапіс.
Магчыма (ёсць такая верагоднасць), усё гэта – часткі нейкага тэксту. Або тэкстаў. Якіх – трэба будзе вынайсці табе. І не проста вынайсці, расчытаўшы прапанаванае паведамленне, але і зразумець, якое слова ў выкарыстаным намі шыфры з’яўляецца кодавым.
З расшыфроўкай лепей паспяшацца, таму што час на рашэнне загадкі абмежаваны: у снежаньскім нумары за наступны год будзе надрукаваны арыгінальны тэкст з каментарыем прафесійнага крыптографа. Таму лісты з адгадкай чакаюцца не пазней за 1 снежня 2017 года.
Чаму варта спяшацца? Таму, што траім пераможцам “М”ы абяцаем папраўдзе раскошныя прызы ад “Маладосці” і прафесійнага крыптографа-кансультанта. Прызы, вартыя высокіх інтэлектуальных здольнасцей.
 
“М”ы верым у цябе, шаноўны чытач. І будзем трымаць кулачкі за тваю перамогу.
Per aspera ad astra.
 
Заўжды побач,
таямнічыя “М”ы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».