Вы тут

Фонды Літаратурнага музея Максіма Багдановіча папоўніліся карцінамі


Як распавяла карэспандэнту «Звязды» вядучы навуковы супрацоўнік музея Ірына МЫШКАВЕЦ, да іх звярнуўся мастак Рыгор Таболіч з прапановай арганізаваць выставу дзіцячых работ, на стварэнне якіх натхніў Багдановіч. Ідэю ў музеі падтрымалі. Таболіч працуе кіраўніком дзіцячай мастацкай студыі ў сталічнай гімназіі імя Масленікава — таму менавіта яе навучэнцы і стваралі новыя работы. Юныя мастакі наведалі фальварак у Ракуцёўшчыне, дзе ў 1911 годзе адпачываў паэт, зрабілі там эцюды. А пасля працягнулі працу ў студыі. Вынік цяпер можна ўбачыць на выставе ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.


Анастасія Атрошчанка «Маладыя гады».

Акрамя таго, Рыгор Таболіч падарыў літаратурнаму музею яшчэ адну сваю работу (дагэтуль некалькі яго карцін ужо захоўвалася ў музеі), якая называецца «Развітанне». Яна напісана ў 1981 годзе. На палатне — паэт, які сядзіць у вагоне цягніка, — гэта апошняя паездка, калі ў лютым 1917 года Багдановіч назаўсёды пакідае Беларусь, бо едзе ў Ялту лячыцца ад сухотаў.

Марыя Ласіцкая «Натхненне».

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ён развітаўся, але застаўся назаўжды

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».