Вы тут

Наша газета далучаецца да акцыі «Нашы дзеці»


«Звязда» таксама далучаецца да акцыі «Нашы дзеці». Пры дапамозе сталічнага ГУМа 22 снежня мы правядзём збор падарункаў для выхаванцаў аднаго з дзіцячых дамоў Мінска пад дэвізам: «Падары дзіцяці свята».


Прыняць удзел у гэтай добрай справе зможа кожны, хто прыйдзе ў гэты дзень ва ўнівермаг. Для гэтага патрэбна купіць падарунак у секцыях дзіцячых або канцылярскіх тавараў і пакінуць яго ў адмысловай скрыні. Каля яе, дарэчы, цэлы дзень будуць дзяжурыць журналісты «Звязды», так што ўсе, хто далучыцца да акцыі, змогуць стаць героямі нашага рэпартажу і атрымаць карысны сувенір ад нашай газеты. Канешне, супрацоўнікі «Звязды» таксама далучацца да акцыі, пакінуўшы ў чароўнай скрыні і свае падарункі.

Далучайцеся! Зробім добрую справу разам!

Загаловак у газеце: Падорым дзецям свята!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».