Вы тут

Коласаўскі тэатр парадуе дзяцей спектаклем па казцы Андэрсена


Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску паставіў музычную казку "Прыгоды Дзюймовачкі" па вядомым творы Ханса Крысціяна Андэрсена, паведаміў літаратурны рэдактар тэатра Юрый Іваноўскі.


Фота: rodb-v.ru

Коласаўскі тэатр да Новага года і Каляд падрыхтаваў падарунак для дзяцей - маленькіх тэатралаў і іх бацькоў запрашаюць на спектакль "Прыгоды Дзюймовачкi". Аўтар інсцэніроўкі - расійскі драматург Павел Ісайкін, рэжысёр-пастаноўшчык - Міхаіл Краснабаеў.

"Гэта яркі, маляўнічы, па-сапраўднаму святочны спектакль, які прынясе мноства прыемных эмоцый не толькі дзецям, але і бацькам, - падкрэсліў Юрый Іваноўскі. - Гісторыя пра малюсенькую, ласкавую і ранімую дзяўчынку, якая трапіла ў велізарны свет, дзе сутыкнулася з грубасцю і чэрствасцю, выбудавана па ўсіх канонах жанру. А гэта значыць, што ў фінале пераможа любоў і дабрата - адважны Кароль матылькоў і яго сябры дапамогуць Дзюймовачцы выратавацца ад бед, што абрушыліся на яе".

Прэм'ера спектакля па казцы, любімай многімі пакаленнямі дзяцей, адбудзецца ў Коласаўскім тэатры 17 снежня ў 11.00.

Пасля спектакля дзяцей чакае навагодні паказ ля ёлкі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».