Вы тут

Мікола Трус: Няма годна аформленага Поўнага збору твораў Багдановіча


У кожнага з нас, хто проста з задавальненнем чытае, глыбока даследуе жыццёвы і творчы шлях паэта, ці хоць бы крыху цікавіцца яго творчасцю і постаццю, — свой Максім Багдановіч. Задуменны? Рамантычны? Крытычна-скептычны? Ды, думаецца, у цэлым, постаць Багдановіча, яго спадчыну і нельга адназначна ахарактарызаваць, апісаць, ацаніць. Для беларускага народа яго спадчына, безумоўна, бясцэнная... але сёння, напярэдадні юбілею творцы варта згадаць зробленае, адзначыць здабыткі і вызначыць перспектывы развіцця багдановічазнаўства.


 

Таму да грунтоўнай гутаркі мы запрасілі літаратуразнаўцаў, паэтаў, выдаўцоў, практыкаў паэтычнага перакладу, музейшчыкаў, якія шмат гадоў прысвяцілі вывучэнню спадчыны творцы, мемарыялізацыі яго постаці.

- У першую чаргу не хапае годна аформленага Поўнага збору твораў паэта, - лічыць літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мікола ТРУС. - Я маю на ўвазе паліграфічнае выкананне. Трохтомнік, выдадзены ў першай палове вельмі небагатых 1990-х гадоў і потым паўтораны, на фоне сённяшніх выданняў класікаў літаратуры выглядае непрэзентабельна, папросту зрэбна. Ад таго часу багдановічазнаўства істотна прасунулася наперад, таму ёсць што паправіць і ўдакладніць у тэкстах і каментарыях.

Каментары

І паправіў, і ўдакладніў штось ужо Юр Пацюпа ў Залатой калекцыі. Але дзеячы адмысловага гатунку, зразумела, гэта не заўважаюць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?