Вы тут

Вячаслаў Рагойша: Багдановіч - пачынальнік беларускага музыказнаўства


Народзіны Максіма — сапраўды вялікае свята для беларусаў. Гэты творца даказаў, што наша мова здольная ўвасабляць матывы і вобразы еўрапейскай паэзіі, што наша літаратура ўжо ў пачатку ХХ стагоддзя «даспела» да выяўлення перадавых урбаністычных матываў, а наша нацыя — душэўна прыняць і сапраўды высока ацаніць творчасць свайго сына, які воляю лёсу вымушаны быў жыць і памерці далёка ад роднай зямлі.


Фота: bigmir.net

Таму да грунтоўнай гутаркі мы запрасілі літаратуразнаўцаў, паэтаў, выдаўцоў, практыкаў паэтычнага перакладу, музейшчыкаў, якія шмат гадоў прысвяцілі вывучэнню спадчыны творцы, мемарыялізацыі яго постаці.

- Паэтычныя творы пісьменніка па сваёй вядомасці сапраўды «засланяюць» яго працу ў іншых сферах дзейнасці, - сцвярджае доктар філалагічных навук, прафесар Вячаслаў РАГОЙША. - Але не згаджуся, што — «па сваёй яркасці». Пра Багдановіча можна (і трэба!) гаварыць не толькі як пра выдатнага пісьменніка, але і вучонага: літаратуразнаўцу, сацыёлага, этнографа, філосафа... І калі створанае Багдановічам-крытыкам, гісторыкам і тэарэтыкам літаратуры ўжо ўвогуле няблага даследавана, то пра іншае маем даволі слабое ўяўленне. Вось яскравы прыклад. Ён жа яшчэ ў 1909 годзе апублікаваў у яраслаўскай газеце «Голос» цікавае эсэ «После концерта Яна Кубелика», у якім у жывой, нязмушанай форме расказаў пра ўражанне ад выступлення вядомага чэшскага скрыпача. Праз пяць гадоў у тым самым выданні надрукаваў рэцэнзію на «Музыкальный словарь» Ю. Энгеля, знанага ў свой час рускага музычнага крытыка, кампазітара і перакладчыка. Пры гэтым рэцэнзент выказаў надзвычай слушныя заўвагі аўтару слоўніка. Трапныя, дакладныя заўвагі Багдановіча неабвержна сведчаць, што ў яго асобе перадрэвалюцыйная Расія мела выдатнага музычнага крытыка, а тагачасная Беларусь — пачынальніка нацыянальнага музыказнаўства. Такім чынам, ёсць усе падставы «папулярызаваць» і гэты «аспект творчай дзейнасці класіка».

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.