Вы тут

Месяц на арбіце


Кітай здольны забяспечыць доўгачасовае знаходжанне касманаўтаў у космасе.


Паспяховае завяршэнне місіі касмічнага карабля "Шэньчжоў-11" сведчыць аб тым, што Кітай здольны забяспечваць доўгачасовае знаходжанне касманаўтаў у космасе. Пра гэта заявіла намеснік галоўнага канструктара сістэм жыццезабеспячэння кітайскага атрада касманаўтаў Хуан Вэйфэнь, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

"Шэньчжоў-11" быў запушчаны ў космас 17 кастрычніка. На арбіце адбылася яго стыкоўка з касмічнай лабараторыяй "Цяньгун-2", дзе касманаўты Цзын Хайпэн і Чэнь Дун правялі 30 дзён - на сёння гэта самы доўгі тэрмін для кітайскай касманаўтыкі. Падчас палёту Цзын Хайпэн і Чэнь Дун праявілі высокі прафесіяналізм і бездакорна выканалі пастаўленыя задачы. "У ходзе місіі былі правераныя і ўдасканалены навыкі касманаўтаў, што дае падтрымку і гарантыю для будучых доўгатэрміновых касмічных палётаў", адзначыла Хуан Вэйфэнь. 

Кітайскія спецыялісты таксама апрабавалі шэраг новых ключавых тэхналогій, неабходных для жыццезабеспячэння касманаўтаў у доўгачасовым палёце. Сярод іх - тэхналогія апрацоўкі малюнкаў пры ультрагукавых даследаваннях, дыстанцыйная медыцынская сістэма, сістэма кіравання матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем і інш. "Практыка паказвае, што мы ўжо набылі здольнасць забеспячэння доўгачасовага знаходжання касманаўтаў у космасе", - пракаментавала Хуан Вэйфэнь.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».