Вы тут

Інтэрактыўная асветніцкая студыя “Экатэхнум” адкрылася ў Мінску


Новая адукацыйная прастора створана Рэспубліканскім цэнтрам інавацыйнай і тэхнічнай творчасці ў супрацоўніцтве з Цэнтрам экалагічных рашэнняў (вуліца Славінскага, 12).


Студыя ўяўляе сабой калекцыю інтэрактыўных экспанатаў, якія дазваляюць проста і даступна расказаць дзецям пра тое, як уладкаваны навакольны свет і чаму важна яго берагчы.

Замест сумных урокаў - займальныя дэмаэкспанаты і доследы, якія раскрываюць асноўныя законы экалогіі і фізікі, а таксама здаровага ладу жыцця. Убачыць, пачуць і паспрабаваць - толькі так можна зразумець рэчы і з'явы вакол нас. Асноўныя тэмы, прадстаўленыя ў  асветніцкай студыі, - гэта энергазберажэнне, экалогія, экалагічна дружалюбны стыль жыцця, здароўе і навакольнае асяроддзе. У студыі будуць праводзіцца лекцыі і інтэрактыўныя прагулкі для дзяцей і падлеткаў, а таксама для сем'яў. Кожная адукацыйная прагулка па студыі ўнікальная і рыхтуецца гідам у залежнасці ад узросту ўдзельнікаў і іх пераваг. Экскурсія стане выдатным дадаткам да школьных заняткаў, паўнавартасным пазакласным мерапрыемствам і займальнай адукацыйнай падзеяй для яе ўдзельнікаў. Унікальнасць студыі “Экатэхнум” у тым, што яна дазваляе і вучыцца, і забаўляцца адначасова!

Да канца бягучага года “Экатэхнум” працуе ў тэставым рэжыме па папярэднім запісе: патрапіць сюды можна бясплатна - у складзе невялікай групы ці паспрабаваць самастойна здзейсніць экскурсію.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».