Вы тут

Што дбаць пра рызманы?


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:


Ліпець — ледзь-ледзь трымацца. Было відаць, што тут ліпелі да часу людзі і не дбалі, Гразі ніколі не знімалі.

Дбаць — праяўляць клопаты, турбавацца. Хто дбае, той і мае.

Шпацыр — прагулка на свежым паветры. Шпацыр прыйшоў да нас з нямецкай мовы праз польскае слова spacer.

Штандар (уст.) — сцяг адпаведнага колеру. Слова, дарэчы, таксама нямецкага паходжання.

Рэзгіны — прыстасаванне з вяровачнай сеткі для нашэння сена. «Алесь зачыніў адрыну, ускінуў на плечы рэзгіны з сенам і паволі пайшоў», — чытаем у Аркадзя Чарнышэвіча.

Рызманы — зношанае адзенне, лахманы.

На край зямлі — 1) куды-небудзь вельмі далёка паехаць, пайсці; 2) у любое месца, абы-куды. Беларускія адпаведнікі: дзе Макар козы пасе, за блізкі свет, куды крумкач касцей не заносіў. Рускія: куда Макар телят не гонял, на все четыре стороны.

Ламаць рукі — даходзіць да адчаю, вельмі перажываць ад вялікага гора. Беларусы яшчэ скажуць: рваць на сабе валасы, кусаць сябе за локаць. Рускія: ломать руки, посыпать голову пеплом. Узгадаем радкі з паэмы Янкі Купалы «Бандароўна»:

Ой, ламалі свае рукі

Стары са старою:

— Налажылась донька наша

За ўсіх галавою...

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?