Вы тут

На «Беларусь 3» пачынаецца адмысловы праект «Мой Багдановіч»


Да 125-годдзя аднаго з класікаў беларускай літаратуры, таленавітага перакладчыка, публіцыста, любімага многімі пакаленнямі чытачоў паэта Максіма Багдановіча тэлеканал «Беларусь 3» падрыхтаваў цэлы шэраг тэматычных праграм і фільмаў. Ужо з 6 снежня яны з'явіліся ў эфіры; а сёння, непасрэдна ў дзень нараджэння паэта, узяў пачатак адмысловы праект «Мой Багдановіч».


З 9 снежня ў эфіры «Беларусь 3» будуць выходзіць відэаролікі, дзе свае любімыя вершы аўтарства Максіма Багдановіча прачытаюць вядомыя беларусы — дзеячы культуры і мастацтва, прадстаўнікі мас-медыя: загадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча Марыя Запартыка, кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, гендырэктар нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Ігар Поршнеў, музыкант ансамбля «Песняры» Вячаслаў Шарапаў, тэлевядучая Алена Спірыдовіч і іншыя.

Акрамя таго, 125-й гадавіне з дня нараджэння паэта будзе прысвечаны выпуск папулярнай тэлевіктарыны «Размаўляем па-беларуску», што выйдзе 10 снежня, і спецыяльны выпуск праграмы «Музеі Беларусі» 11 снежня, які пазнаёміць гледачоў з экспазіцыямі музейных устаноў у Мінску, Гродне і Ракуцёўшчыне.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Багдановіч для ўсіх

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.