Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень



АВЕН. Тыдзень будзе спрыяльны для матэрыяльнага боку жыцця. Надыходзіць перыяд, калі захочацца штосьці скончыць, а штосьці пачаць спачатку — натхнёна і з энтузіязмам. Дзейнічайце рашуча і смела, і вам можа пашанцаваць у самых рызыкоўных справах. Уменне прыцягваць навакольных на свой бок дапаможа ў рашэнні прафесійных задач, якія стаяць перад вамі. У канцы тыдня да вас могуць прыйсці з праверкай. Давядзецца дзейнічаць тонка, хутка і рашуча, каб утрымаць свае пазіцыі.


ЦЯЛЕЦ. На працы важна не канфліктаваць з начальствам, праявіце вытрымку, памятайце пра прыстойнасць, вам гэта залічыцца. У сярэдзіне тыдня магчымыя дзелавыя кантакты, частыя перамяшчэнні і іншая актыўнасць, якая прынясе поспех. І хоць напрыканцы тыдня адчуеце сябе крыху стомленымі, вас будуць перапаўняць станоўчыя эмоцыі і задаволенасць зробленым. У выхадныя павесяліцеся ад душы, толькі паспрабуйце не расстацца адразу з усімі грашовымі запасамі.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні лёс можа прыгатаваць прыемныя сюрпрызы. Час спрыяльны для новых творчых пачынанняў, хоць часам новае — гэта добра забытае старое. У сераду, у выпадку неабходнасці, зможаце скарыстацца дапамогай сяброў. Пачынаючы з чацвярга, усе справы пойдуць ўдала і прыбыткова. Тыдзень спрыяльны для вырашэння сямейных праблем і стварэння ў доме ўтульнай, камфортнай абстаноўкі. Ганіце ад сябе прэч неабгрунтаваныя страхі і сумненні.


РАК. Ваша рашэнне ў пачатку тыдня ўскосна паўплывае на многія падзеі, якія адбываюцца з вамі. У аўторак не гаварыце лішняга і не засяроджвайцеся на дробязях — атрымаеце жаданае. Серада можа аказацца вельмі адказным днём, ад таго, як вы яго праведзяце, можа залежаць ваша найбліжэйшая будучыня. Паспрабуйце паказаць сябе з лепшага боку, і з'явіцца шанц атрымаць прэстыжную і прыбытковую працу. У выхадныя пажадана выбрацца ў невялікае падарожжа, каб адпачыць і аднавіць затрачаныя сілы.


ЛЕЎ. Панядзелак не абяцае асаблівай прыхільнасці зорак, пажадана знізіць у гэты дзень тэмп дзелавога жыцця. Затое зможаце ўзяць рэванш у наступныя дні, калі перад напорам вашай энергіі будуць бяссільныя ўсе абмежаванні і перашкоды. У аўторак прысвяціце больш часу родным, ім важныя зносіны з вамі. У сераду не варта баяцца перамен, хоць разлічваць давядзецца толькі на ўласныя сілы. У пытаннях, звязаных з нерухомасцю, магчымыя нейкія прыемныя навіны і прапановы. Цалкам імаверна, што ў пятніцу вы пачняце пераглядаць свой лад жыцця і паступова яго змяняць.


ДЗЕВА. Захоўвайце свае ідэі і планы ў тайне, каб яны хутчэй рэалізаваліся. Пажадана раўнамерна чаргаваць працу і адпачынак. Прыслухоўвайцеся да сябе, паспрабуйце пазбягаць любых сітуацый і кампаній, якія здаюцца вам сумніўнымі. Трэба праяўляць дыпламатычнасць, захоўваць эмацыянальную раўнавагу. Праца можа адняць занадта шмат сіл, так што амаль не застанецца часу на вырашэнне іншых праблем. Серада — адзін з самых спрыяльных дзён на рабоце. Варта праявіць больш уважлівасці да падзей, якія адбываюцца, каб мець магчымасць не дапусціць якіх-небудзь памылак, не зрабіць няправільных крокаў.


ШАЛІ. Тыдзень неадназначны, на вашым шляху могуць апынуцца падводныя камяні. Давядзецца стаць таленавітым стратэгам, каб усё праясніць і расставіць па сваіх месцах. Не абавязкова ўсе праблемы вырашаць самастойна, у некаторых сітуацыях спатрэбіцца дапамога або парада сяброў. Пятніца можа стаць адным з самых удалых дзён тыдня, паспрабуйце максімальна выкарыстаць гэты спрыяльны момант, падзяліцеся сваімі ідэямі з начальствам, каб знайсці падтрымку.


СКАРПІЁН. Атрымаецца ўмацаваць свой аўтарытэт. Хоць і давядзецца даказваць, што вы здольныя пераадольваць любыя цяжкасці. Кантакты з дзелавымі партнёрамі стануць удалымі і прыбытковымі. Калі ў чацвер вас будуць правакаваць на высвятленне адносін, старайцеся не ўступаць у канфлікты, тым больш з блізкімі і дарагімі людзьмі. У пятніцу рашэнне прафесійных праблем трэба адкласці ўбок, займіцеся планаваннем адпачынку — гэта будзе вельмі важна для вас.


СТРАЛЕЦ. Вы зараз на грэбені хвалі, вас абкружаюць загадкі і таямніцы, нават плёткі робяць выдатную рэкламу. Поспех будзе спадарожнічаць не толькі ў асабістай сферы, але і ва ўсіх справах, дзе патрабуецца ініцыятыўнасць. Вы таварыскія і абаяльныя, віхор новых сустрэч і знаёмстваў захопіць вас. З сярэдзіны тыдня пачынаецца актыўны перыяд у жыцці, калі наладжваюцца адносіны, могуць быць заведзены новыя. Але на працы не варта залішне выхваляцца сваімі поспехамі і чапляцца да калег па дробязях — такімі дзеяннямі можаце пакрыўдзіць навакольных. Самы час чакаць нейкага сюрпрызу ад блізкіх.


КАЗЯРОГ. Зможаце выгадна праявіць вашы дзелавыя якасці, што спрыяльна адаб'ецца на прафесійных поспехах. Здольнасць марыць і ўвасабляць свае мары ў жыццё дапаможа справіцца з любымі перашкодамі і цяжкасцямі, якія сустракаюцца на шляху. Зрэшты, усё кінуць і пачаць з нуля дзеля новай ідэі — не самы лепшы варыянт. Мяняць жыццё трэба паступова. Вам спатрэбіцца дакладнасць, метадычнасць і дысцыпліна, якія ў спалучэнні з арганізатарскімі здольнасцямі могуць чыніць цуды.


ВАДАЛЕЙ. Трэба ўдзяліць увагу цалкам канкрэтным справам, звязаным з вучобай, работай або рашэннем іншых надзённых пытанняў. Давядзецца прыкласці нямала намаганняў, каб утрымаць сітуацыю пад кантролем. Усяму віной будзе залішняя эмацыянальнасць. Больш спакойна рэагуйце на сюрпрызы і магчымыя праблемы. Серада абяцае падняць настрой настолькі, што станоўчых эмоцый хопіць да канца тыдня. На суботу не варта планаваць нічога сур'ёзнага, адпачніце і пабудзьце са сваёй сям'ёй. Нядзеля — выдатны дзень для сустрэчы з сябрамі.


РЫБЫ. Цвярозы розум і інтуіцыя дапамогуць бліскуча справіцца з сітуацыяй. У панядзелак будзьце прадбачлівыя пры зносінах з начальствам, трэба праявіць сваё веданне і кампетэнтнасць у згаданым пытанні. У чацвер уздым працаздольнасці дазволіць вырашыць многія праблемы і паспець завяршыць намечанае. А ў пятніцу давядзецца адстойваць свае планы перад калегамі. Трымайцеся ўзважанай пазіцыі і імкніцеся да залатой сярэдзіны. Суботу лепш прысвяціць рашэнню дробных бытавых пытанняў.


 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.