Вы тут

Найстарэйшаму ў Іране чалавеку — 134 гады


У ходзе нацыянальнага перапісу насельніцтва ў іранскай правінцыі Курдыстан знайшлі найстарэйшага ў краіне чалавека — 134-гадовага Ахмада Суфі, Press TV.


Мужчына пражывае ў горадзе Сакез. Паводле прадстаўленых ім дакументаў, ён нарадзіўся ў лютым 1882 года. У Суфі няма родных дзяцей, але ёсць чацвёра прыёмных. Сваякі кажуць пра яго як пра добрага і прыязнага чалавека. Яны таксама адзначылі, што мужчына не мае якіх-небудзь хвароб, адрозніваецца добрым здароўем. Да таго, як перапіс выявіў рэкардсмена, найстарэйшым жыхаром Ірана лічыўся 130-гадовы жыхар горада Кам'яран. Самым пажылым чалавекам у свеце неафіцыйна лічыцца 145-гадовы жыхар Інданезіі Садзімеджа. Але верыфікаваным доўгажыхаром з'яўляецца італьянка Эма Марана з Вероны, якая 29 лістапада святкавала свой 117-ты дзень нараджэння.

Загаловак у газеце: 134-гадовы доўгажыхар?

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.