Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта са 125-годдзем са дня нараджэння Багдановіча


Удзельнікам урачыстасцяў з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.


Фота: БЕЛТА

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас са 125-годдзем з дня нараджэння Максіма Багдановіча — нашага сусветна вядомага і паважанага паэта.

Яго вытанчаныя, дасканалыя вершы, якія вызначаюцца майстэрскім выкарыстаннем вобразна-выяўленчых сродкаў, пранікненнем у духоўны свет чалавека і высокай культурай слова, па праве прызнаны адной з вяршынь еўрапейскай паэзіі ХХ стагоддзя.

Сваёй дзейнасцю пясняр заклаў падмурак беларускай нацыянальнай эстэтыкі, унёс вялікі ўклад у фарміраванне літаратурнай мовы і станаўленне патрыятычнай свядомасці народа. Таму сёння мы, грамадзяне суверэннай дзяржавы, павінны шанаваць і захоўваць тое, дзеля чаго працаваў наш знакаміты зямляк, — гістарычную памяць, роднае слова, моцную краіну.

Упэўнены, урачыстасці з нагоды 125-годдзя Максіма Багдановіча паспрыяюць умацаванню еднасці грамадства і ўслаўленню творчых талентаў нашага народа.

Жадаю вам, дарагія сябры, здароўя, шчасця і поспехаў у высакародным служэнні Радзіме.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: З днём нараджэння Паэта

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.