Вы тут

Прэзідэнт павіншаваў калектыў Мінскага электратэхнічнага завода


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў ААТ "Мінскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова" са знамянальнай датай у гісторыі прадпрыемства - 60-годдзем з дня яго заснавання. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


"За гэтыя гады завод стаў адным з флагманаў беларускай прамысловасці, асвоіўшы шырокі спектр высокатэхналагічнай прадукцыі. Ён адзначаны ордэнам "Знак Пашаны" і рознымі дыпломамі, а таксама неаднаразова занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што важным напрамкам у дзейнасці прадпрыемства з'яўляецца вытворчасць вядомага высокай якасцю і запатрабаванага на сусветных рынках абсталявання для ўсіх відаў электрастанцый, уключаючы атамныя, а таксама для нафтапромыслаў, чыгункі, станкабудаўнічай і абароннай прамысловасці.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.