Вы тут

Дзейнасці Знешэканамбанка ў Беларусі гарантаваная падтрымка


Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынёй расійскай дзяржаўнай карпарацыі «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканамбанк)» Сяргеем Гарковым.


«Публічна хачу сказаць, што вы заўсёды будзеце мець і ад мяне, і ад урада, Нацыянальнага банка перш за ўсё, падтрымку. Але калі вы будзеце ставіцца да нас і нашых прадпрыемстваў, да фізічных, юрыдычных асоб, як у Расіі. Для вас Беларусь павінна быць як Расія», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падзякаваў ЗЭБ за падтрымку, якая аказвалася Беларусі нават у самыя складаныя часы. «Вы не адмаўляліся ад супрацоўніцтва з Беларуссю, — сказаў беларускі лідар. — Вы крэдытуеце нашы найбуйнейшыя прадпрыемствы на сотні мільёнаў долараў. Я вельмі цаню тое, што ў цяжкія часы вы не кінулі займацца гэтым пытаннем. Гэта сведчыць аб тым, што вы сур'ёзна прыйшлі у Беларусь і гатовыя тут працаваць».

Гаворачы аб банкаўскай сістэме Беларусі, Прэзідэнт сказаў, што яна, магчыма, некалькі адрозніваецца ад расійскай, але толькі знешне. «Я цалкам пераклаў адказнасць за функцыянаванне ўсёй сістэмы (не толькі першага і другога ўзроўняў) на старшыню праўлення Нацыянальнага банка, перадаў яму ўсе паўнамоцтвы. Тым больш, у нас кіруемая сістэма. Кадравыя прызначэнні ўзгадняюцца з Нацыянальным банкам, а праз яго з Прэзідэнтам. Я ніколі не дапушчу, каб тут былі несумленныя адносіны да нейкіх банкаў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, існуюць пэўныя крытэрыі ацэнкі банкаў. Пры гэтым такая сфера ў Беларусі адкрыта для прыходу новых банкаўскіх арганізацый. «У нас няма гэтага бар'ера. Мы адмовіліся ад таго, каб былі толькі дзяржаўныя і толькі беларускія банкі. Калі мы складаем з імі пагадненне, і гэта адпавядае нашым інтарэсам, мы будзем іх падтрымліваць, як беларускія банкі, не важна, дзяржаўныя ці прыватныя», — заявіў Прэзідэнт.

«Самае галоўнае, каб тут быў парадак, каб выконваліся дамоўленасці. Каб у аснове адносін былі сумленныя і абавязковыя пагадненні. Гэта я вам магу гарантаваць», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«У нас ужо фактычна дзевяць гадоў супрацоўніцтва. Больш за мільярд долараў агульных інвестыцый. Ёсць буйныя праекты, як атамная станцыя, — сказаў у сваю чаргу старшыня Знешэканамбанка. — У нас ёсць цікавыя прапановы па павелічэнні сумеснага экспарту Беларусі і Расіі. Мы дамовіліся з урадам падпісаць пра гэта пагадненне. Ёсць шмат магчымасцяў для пашырэння супрацоўніцтва».

На сустрэчы абмяркоўваліся планы па стварэнні інтэграцыйнай платформы развіцця, што ў тым ліку заклікана садзейнічаць умацаванню ўзаемнага тавараабароту паміж Беларуссю і Расіяй, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Выказана ўзаемная зацікаўленасць у далейшым пашырэнні ўзаемадзеяння па такіх перспектыўных напрамках, як інвестыцыйнае супрацоўніцтва, прасоўванне экспарту ў трэція краіны, падтрымка сумесных інавацыйных праектаў.

Загаловак у газеце: Дамоўленасці павінны выконвацца

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.